Перайсці да зместу

Ігар Яўгенавіч Там

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Там)
Ігар Яўгенавіч Там
руск.: Игорь Евгеньевич Тамм
Дата нараджэння 8 ліпеня 1895(1895-07-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1971(1971-04-12)[3][4][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Nataliya Shuyskaya[d]
Дзеці Evgeny Tamm[d]
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, вынаходнік, выкладчык універсітэта, фізік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леанід Ісаакавіч Мандэльштам
Вядомыя вучні Vladimir Kadyshevsky[d], Леанід Келдыш[d], Moisey Markov[d], Anri Rukhadze[d], Viktor Silin[d], Michail Leonovič Ter-Mikaėljan[d], Evgenii Feinberg[d], Semyon Shubin[d], Dmitry Blokhintsev[d], Віталь Гінзбург, Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў і Alexander Davydov[d]
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́гар Яўге́навіч Там (26 чэрвеня (8 ліпеня) 1895, Уладзівасток, Расія — 12 красавіка 1971, Масква) — савецкі фізік-тэарэтык; заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Акадэмік АН СССР (1953, член-карэспандэнт 1933). Замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АН іншых краін. Герой Сацыялістычнай Працы (1953). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з П. А. Чаранковым і І. М. Франкам, 1958)

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—1941 і 1954—1957 гадах у Маскоўскім універсітэце (з 1930 года прафесар, загадчык кафедры). З 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР (загадчык аддзела). У 1948—1953 гадах удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР.

Навуковы ўклад

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў і інш.

Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-механічнай тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С. П. Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергетычных станаў электрона на паверхні крышталя[ru] (узроўні Тама; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934; адначасова з Д. Д. Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту (1934; з С. А. Альтшулерам). Стварыў тэорыю выпрамянення Чаранкова—Вавілава (1937; з І. М. Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—час» у нерэлятывісцкай квантавай механіцы (1945; з Л. І. Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю магнітнага тэрмаядзернага рэактара[ru] (1950; з А. Д. Сахаравым).

  1. Igor Tamm // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. Brozović D., Ladan T. Igor Jevgenjevič Tamm // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. а б в Тамм Игорь Евгеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Igor Jewgenjewitsch Tamm // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Письма советских учёных в издательство «Наука» в поддержку издания очерка Ж.А. Медведева «Биологическая наука и культ личности», Letters of Soviet scientists to the publishing house “Nauka” in support of the publication of Zhores Medvedev’s essay “Biology and the personality cult” // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 2. — С. 20–40. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  8. Гельтман Д. В. История неполучения заслуженной учёной степени: Документы о попытке присуждения Н.В. Тимофееву-Ресовскому учёной степени доктора биологических наук без защиты диссертации в 1957 г., The Story of Non-awarding of the Deserved Degree: Documents on the Attempt to Award a Doctor of Science Degree in Biology without Defense of a Thesis to N.V. Timofeyeff-Resovskii in 1957 // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 3. — С. 89–108. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11968