Лагішын
Гарадскі пасёлак
Лагішын
| ||||||||||||||||||||||||||||
Лагішын — гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на аўтадарозе Пінск—Івацэвічы. У 28 км ад горада і чыгуначнай станцыі Пінск, у 203 км ад Брэста. Насельніцтва 2,6 тыс. чал. (2006).
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагішын датуецца 1495[1]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясціна ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У XVII стагоддзі дзяржаўная ўласнасць, пазней мястэчка зрабілася цэнтрам нагродавага староства ў валоданні Радзівілаў, пазней — Агінскіх, Любецкіх.
20 жніўня 1569 г. і 28 мая 1570 г. Лагішын атрымаў магдэбургскае права[1]. 25 лютага 1633 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[2].
У 1634 тут збудавалі мураваны[1] касцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касцёле захоўваўся абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які лічыўся цудадзейным.
У сувязі з будаўніцтвам Каралеўскага канала Лагішын перададзены М. К. Агінскаму.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лагішын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласці Пінскага павета Мінскай губерні.
У XIX стагоддзі ў мястэчку дзейнічалі млыны Айзенберга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыперштэйна, гарбарня Фрыдмана. Па здушэнне нацыянальна-вызвольнага паўстання ў 1863 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Лагішынскі касцёл на царкву Маскоўскага патрыярхата, у 1897 будынак згарэў; пазней на яго месцы ўзвялі Праабражэнскую царкву.
У 1874 г. у мястэчку адбыўся зямельны бунт местачкоўцаў супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы здабылі поўнае апраўданне, а вінаватыя ў злоўжыванні панеслі пакаранне. У 1881 г. у мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады.
У 1886 г. цэнтр воласці. Станам на 1886 існавалі школа, царква (з 1845), капліца, сінагога, 10 крамаў. У 1893 адкрылася яўрэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стст. паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў. У 1919 у мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне.
У пачатку сакавіка 1919 года Група «Палессе» войска II Рэчы Паспалітай пад камандаваннем генерала Антонія Лістоўскага выгнала з аколіц бальшавікоў і аблажыла Лагішын[3].
Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Лагішын Пінскага павета Палескага ваяводства. 1 красавіка 1934 паселішча страціла статус горада[4].
У 1939 Лагішын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабіўся цэнтрам Лагішынскага раёна Пінскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, зау гэты час у Лагішынскім раёне загінула каля 2 000 чалавек.
22 снежня 1959 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. З 1962 г. у Пінскім раёне.
10 мая 1997 у Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесся[5]. 18 верасня 1998 адбылося афіцыйнае зацверджаньне гістарычнага гербу пасёлка.
-
Асвячэньне касцёла
-
Царква, інтэр'ер
-
Каплічка
-
Капліца могілкавая
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1884 — 2,8 тыс. чал.[6]
- XX стагоддзе: 1909 — 3351 чал.; 1921 — 1984 чал.; 1959 — 3 тыс. чал.[7]; 1996 — 3120 чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2006 — 2,6 тыс. чал.; 2008 — 2,5 тыс. чал.
Эканоміка
Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, механічны завод, лясніцтва і іншыя.
Культура
Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі, лагішынскі гісторыка-краязнаўчы музей[9]. Таксама працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.
У мястэчку маецца свая бейсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[10].
Славутасці
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты)
- Петра-Паўлаўскі касцёл (1907—1909)
- Могілкі яўрэйскія
- Спаса-Праабражэнская царква (кан. ХІХ ст.)
Вядомыя асобы
- А. Нарушэвіч (1733—1796) — гісторык, паэт, перакладчык
- М. А. Паўловіч (1789—1830) — геолаг
Зноскі
- ↑ а б в Лагішын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177
- ↑ Лагішын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Lech Wyszczelski. Wstępna faza walk // Wojna polsko-rosyjska 1919–1920 (польск.). — 1. — Варшава: Bellona, 2010. — С. 65. — ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 stycznia 1934 r. o zniesieniu ustroju miejskiego w mieście Łohiszynie, w powiecie pińskim, województwie poleskiem, Dz.U. Nr 7, poz. 49 (польск.)
- ↑ Вячаслаў Ракіцкі. Лёс цудадзейных беларускіх абразоў // «Радыё Свабода», 1 чэрвеня 2006.
- ↑ Логишин (Лагишин Лагiшын Logishin) на Гербы Брестской области
- ↑ Grzegorz Rąkowski. Czar Polesia. — Pruszków: Rewasz, 2001.
- ↑ Лагішын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 326.
- ↑ Логишин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Логишинские волки (руск.)
Літаратура
- Логишин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Дарашэнка Л. Пад шатамі Маці Божай Лагішынскай // «Ave Maria» № 5(133), 2006.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Łohiszyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 682.