Горад Маніла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Маніла
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Manila Infobox Pic Montage.jpg
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
1 780 148 чал. (1 жніўня 2015)[1][2]
Горад Маніла (Філіпіны)
Горад Маніла

Маніла (Manila) — горад у Філіпінах, сталіца краіны. 1,7 млн жыхароў (2007). Маніла — адзін з 16 гарадоў, якія ўтвараюць агламерацыю Вялікая Маніла, адно з самых населеных месцаў на планеце з сукупным насельніцтвам 20 млн чалавек. Маніла — горад з найбольшай шчыльнасцю насельніцтва ў свеце (43 тыс./км²). Горад размешчаны на ўсходнім беразе Манільскага заліва пры ўпадзенні ракі Пасіг, у заходняй частцы вострава Лусон.

Першае пісьмовае ўпамінанне Манілы з'яўляецца ў часы іспанскага заваявання і апісвае пасяленне мясцовага насельніцтва ў месцы, куда ўпершыню прыбылі іспанцы. Маніла паступова становіцца цэнтрам іспанскай актыўнасці на Далёкім Усходзе і адным з канцоў галеоннага гандлёвага шляху Маніла-Акапулька. Пераход Манілы пад уладу амерыканцаў прывёў да яе перапланіроўкі і сучаснай забудовы, большая частка якой была страчана падчас Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд горад перабудаваны.

Сучасная Маніла — галоўны палітычны, эканамічны, гандлёвы, транспартны, культурны, адукацыйны і рэлігійны цэнтр Філіпін. Групай вывучэння глабалізацыі і глабальных гарадоў Маніла класіфікаваная як глабальны горад катэгорыі «Beta+».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


  1. https://www.psa.gov.ph/sites/default/files/attachments/hsd/pressrelease/NCR.xlsx
  2. https://www.psa.gov.ph/content/highlights-philippine-population-2015-census-population