Касцёл Святога Крыжа (Брэст)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Крыжа | |
---|---|
52°05′35,66″ пн. ш. 23°41′10,63″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Якаў Марцінавіч Фардон |
Дата пабудовы | 1856 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000015 |
Стан | дзейнічае |
Сайт | brestcatholic.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Крыжа — каталіцкі храм горада Брэста, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 34. Помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1846 годзе В. Палікарпаў[1] склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаў зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»[2]. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»[3].
Касцёл пабудаваны як кафедральны ў 1856 годзе з цэглы паводле праекта памочніка архітэктара Якава Фардона[4]. Асвячоны архібіскупам В. Жылінскім.
Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1950—1957 гадах адноўлены з капітальнай перабудовай (зменены інтэр’еры, зняты 2 вежы на галоўным фасадзе). Да пачатку 1990-х гадоў у будынку знаходзіўся абласны краязнаўчы музей.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны паводле базілікальнай планіровачнай схемы з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трохвугольным на высокім атыку франтонам паміж імі; захавалася крапоўка пілястрамі і прамавугольнымі нішамі-блендамі з 3 вугольным сандрыкам. Галоўны ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчляняюцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях, дэкарыраваны падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасценках.
Арган
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе нямецкі тэолаг Адольф Хампель і яго сям'я падарылі брэсцкаму касцёлу арган. Госці з Германіі аплацілі не толькі складаную перавозку падарунка, але і працу нямецкіх і беларускіх майстроў, занятых на ўстаноўцы ўнікальнага інструмента[5]. Адбылася гэтая падзея пры пасярэдніцтве брэсцкага музычнага таварыства, якое арганізуе ў храмавых сценах канцэрты арганнай музыкі[6].
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) Архівавана 27 сакавіка 2020.. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. (руск.)
- ↑ НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 — 1 зв.
- ↑ НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 зв.
- ↑ Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 40
- ↑ (руск.) Иван Хохол, Г. Зиген. «Мой долгий путь в Москву» . Слоним: Газета Слонімская (13 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.
- ↑ (руск.) Авраменко, Евгений. Где духовность, там и музыка . Органное сообщество Principal (17 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 71
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 40
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Крыжа (Брэст)
- Касцёл Святога Крыжа (Брэст) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святога Крыжа (Брэст) на сайце Radzima.org