Клімент I, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Клімент I

Клімент I або Клемент I (лац.: Clemens), чацвёрты рымскі біскуп (папа рымскі) (88/90 па 97/99) паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano».

Звестак аб ім нешмат, ён мімаходзь згаданы ў «Пастыры» Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюсць яго з Кліментам, згаданым у Філ 4:3, але гэта меркаванне аспрэчваецца. Паводле паданняў, ён прыняў пакутніцкую смерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі св. Клімента былі знойдзеныя Кірылам і Мяфодзіем, і частка іх была прынесеная ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Клемента называюць паміж Апостальскімі айцамі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Клементу належыць пасланне да царквы ў Карынфе ў сувязі з бязладдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адзін ліст да карынфянаў (т.зв. «Другое пасланьне св. Клімента да карынфянаў»), але большасць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазнейшы твор прыпісалі Кліменту памылкова.

Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.

Шаблон:70 меншых апосталаў