Клімент I (Папа Рымскі)
Клімент I | |
![]() | |
Дата нараджэння | |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца: |
у Каталіцкай і Праваслаўных цэрквах |
У ліку: | |
Дзень памяці: |
25 лістапада (8 снежня) у праваслаўі, 23 лістапада у каталіцтве |
Падзвіжніцтва: |
Клімент I або Клемент I (лац.: Clemens) — чацвёрты рымскі епіскап (папа рымскі) (88/90 па 97/99) паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano».
Звестак аб ім нешмат, ён мімаходзь згаданы ў «Пастыры» Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюсць яго з Кліментам, згаданым у Філ 4:3, але гэта меркаванне аспрэчваецца. Паводле паданняў, ён прыняў пакутніцкую смерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі св. Клімента былі знойдзеныя Кірылам і Мяфодзіем, і частка іх была прынесена ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Клімента называюць паміж Апостальскімі айцамі.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Кліменту належыць пасланне да царквы ў Карынфе ў сувязі з бязладдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адно пісьмо да карынфян (т.зв. «Другое пасланне св. Клімента да карынфян»), але большасць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазнейшы твор прыпісалі Кліменту памылкова.
Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.
Зноскі
- ↑ AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клімент I (Папа Рымскі)
|
|