Грыгорый IX, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грыгорый IX

Грыгорый IX (лац.: Gregorius PP. IX), свецкае імя: Угаліна ды КОНЦІ, граф Сеньі (італ.: Ugolino dei Conti di Segni; ~1145 — 22 жніўня 1241), папа рымскі (19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241).

Як пераемнік Ганорыя III 1216 — 1227, працягваў за Грыгорыем VII (1073-85) і Інакенціем III умацоўваць Святы Прастол.

Ухваліў Паўночныя крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна з мэтаю хрышчэння прыбалтыйскіх паганцаў (у той час — емі), што прывяло да сутыкненняў Тэўтонскага ордэна з Пскоўскай і Наўгародскай рэспублікамі[1]. У буле ад 24.11.1232 г. Грыгорый IX прасіў Лівонскае брацтва мяча накіраваць войскі на абарону паўпаганскай Фінляндыі, якую хрысцілі шведскія біскупы, ад каланізацыі наўгародцаў[2].

У 1231 г. забараніў міранам чытаць Біблію, каб спыніць тагачаснае масавае з'яўленне і распаўсюджанне ерэтычных вучэнняў, якія абапіраліся на Біблію і выступалі супраць каталіцкай царквы. У 1232 г. перадаў інквізіцыю ў рукі дамініканцаў. Веў барацьбу з Фрыдрыхам II Гогенштаўфенам за ўзмацненне папскай улады Італіі. Кананізаваў Францыска Асізскага, якога ведаў асабіста і іншых папулярных сярод католікаў святых.

Зноскі

  1. Christiansen, Eric. The Northern Crusades. New York: Penguin Books, 1997.
  2. Папская була ад 24.11.1232