Аляксандр Васільевіч Калегаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Васільевіч Калегаў
Алекса́ндр Васи́льевич Ко́легов
Колегов, Александр Васильевич.jpg
Дата нараджэння

31 мая 1946(1946-05-31) (71 год)

Месца нараджэння

Горкі, Ніжагародская вобласць, СССР

Грамадзянства

Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка

Вядомы як

інжынер-эканаміст, старэйшы навуковы супрацоўнік, стваральнік мовы эльюндзі

Сайт:

novo-leks.ucoz.ru

Алякса́ндр Васі́льевіч Ка́легаў (нарадзіўся ў г. Горкі, зараз Ніжні Ноўгарад у сям'і ваеннаслужачага. Паводле адукацыі інжынер-эканаміст. Пасля вучобы працаваў праектыроўшчыкам АСК. Калегаў лічыць, што нацыянальныя мовы неабходна пастаянна ўдасканальваць як сістэму, інакш яны не будуць выконваць свае функцыі ў поўным аб'ёме. Жыве ў Ціраспалі. Працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам Прыднястроўскага дзяжўніверсітэта[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Калегаў нарадзіўся ў сям'і ваеннаслужачага. У 1964 годзе скочыў сярэднюю школу ў пасёлку Халілава, Арэнбургская вобласць, каля якога знаходзіўся вайсковы гарадок, дзе служыў яго бацька. У гэтым жа годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана, потым перавёўся ў Уесаюзны завочны політэхнічны інстытут, на інжынерна-эканамічны факультэт, які закончыў у 1970 годзе. Пасля заканчэння вучобы працаваў праектыроўшчыкам АСК ў арганізацыях Адзесы. Працаваў у навуковых лабараторыях Адзескага дзяжуніверсытэта імя Мечнікава і Адзескага інстытута народнай гаспадаркі. З 1995 года жыве ў Ціраспалі і працуе навуковым супрацоўнікам Прыднястроўскага дзяжуніверсытэта імя Шаўчэнка, які даў магчымасць дзеля заканчэння працы па стварэнню эльюндзі.

Лінгваканструяванне[правіць | правіць зыходнік]

Алксандр Калегаў прысвяціў 30 год стварэнню міжнароднай мовы-пасрэдніка эльюндзі. Першы праект мовы быў створаны ў 1978 годзе. Вядомасць прыйшла пасля артыкула, апублікаванага ў "Камсамольскай праўдзе" ад 30 студзеня 1988 года, пасля якой аўтар атрымаў больш 4 тысяч пісем. У 1989 годзе японскі лінгвіст Кадзуёшы Фукумота зрабіў кароткае апісанне мовы эльюндзі і апублікаваў яго ў пятым нумары універсітэцкага часопіса "Кэнкю Кіё" ("Вучоныя запіскі"), які выходзіць у прэфектуры Сайтама. У 1989 годзе ў часопісе "Праграмныя прадукты і сістэмы" быў надрукаваны артыкул "Знаёмцесь... Эльюндзі". У кастрычніку 1995 кіраўніцтва Прыднястроўскага дзяжуніверсытэта падтрымала праект Калегава і дало магчымасць апублікаваць яго публікацыі. Першая апублікаваная кніга называлася "Граматыка мовы-пасрэдніка Эльюндзі", выйла ў Ціраспалі ў 1998 годзе (тыраж 2000 асобнікаў). Распрацоўку эльюндзі падтрымаў у свой час Юрый Сямёнавіч Марцямьянаў - аўтар сінтаксічнай мадэлі мовы - валнетна-юнкціўна-эмфазнай граматыкі, Юрый Марчук[2] прафесар кафедры агульнага і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства філалагічнага факультэта МГУ. Падтрымліваюць даследаванні па мове і да сённяшняга часу адзескія журналісты В. В. Аляксеяў і В. А. Крэшчук[3] У 1995 годзе пры падтрымцы прарэктара па навуковай рабоце Е. Бамешка (потым міністр народнай адукацыі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі), прафесараў Ю. Даўгова і Л. Клібанавай на інжынерна-тэхнічным факультэце універсітэта адчынена тэма "Стварэнне мовы-пасрэдніка Эльюндзі для сістэм мульцімоўнага машыннага перакладу". Аўтарам ідэі выступіў Калегаў. З 2000 года праца вядзецца пры навукова даследчай лабараторыі (НДЛ) па матэматычнаму мадэляванню[4]. На тэрыторыі СНД гэта адзіная НДЛ, якая займаецца матэматычнай апрацоўкай вынікаў пасіўнага эксперыменту. Да 2008 года дзякуючы вялікім камбінаторным магчымасцям эльюндзі стала магчымым сціснуць каранёвую базу да 77 сэнсавых элементаў, пры дапамозе якіх утвараюцца 1756 каранёў і далей ўся лексіка новай штучнай мовы (першы варыянт эльюндзі ў 1978 годзе ўтрымліваў больш 2000 каранёў). Мова эльюндзі паводле думкі яго аўтара, - гэта дапаможная мова міжнародных зносін, мова зносін з інфармацыйнымі машынамі і міжмашынных зносін, мова-пасрэднік шматмоўнай сістэмы машыннага перакладу і мова-захоўнік агульначалавечых ведаў.

Праект рэформы рускай мовы[правіць | правіць зыходнік]

З 2006 года Калегаў праводзіць праектныя даследаванні ў галіне развіцця і рэфармавання рускай мовы і пісьменства.

Уплыў ідэй[правіць | правіць зыходнік]

Ідэі Калегава па кадаванню мовы пры дапамозе лічбаў аказалі ўплыў на працы Д. І. Сотнікава, які распрацаваў яшчэ адзін варыянт міжнароднай мовы, заснаваны на прадстаўленні літар і каранёў у сістэме вылічэння лічбаў.

Спіс прац[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]