1926 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1926 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- У Інстытуце беларускай культуры па ініцыятыве Міколы Шчакаціхіна створана Камісія гісторыі мастацтва ў складзе: М. Шчакаціхін (старшыня камісіі), А. Шлюбскі (сакратар), гісторык П. Красавіцкі (Масква), І. Хозераў (Смаленск), М. Каспяровіч, І. Фурман (Віцебск), мастакі Я. Мінін, М. Станюта, А. Тычына, А. Грубэ, дацэнты БДУ Д. Даўгяла, В. Дружчыц, І. Сербаў, прафесар Д. Жарынаў, супрацоўнікі гістарычных музеяў У. Краснянскі, В. Дабравольскі, А. Паноў, беларусазнаўца Б. Эпімах - Шыпіла
- У Віцебску адбылася персанальная выстава графіцы Саламона Юдовіна
- Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства, куды таксама ўваходзілі мастакі І. Гаўрыс, Я. Мінін, М. Эндэ, была выдадзена брашура І. Фурмана «Віцебск у гравюрах Саламона Юдовіна»
- Утварэнне Беларускага таварыства бібліяфілаў[1]
- Снежань - даклад Міколы Каспяровіча «Беларускі экслібрыс» на пасяджэнні Камісіі гісторыі мастацтва Інбелкульта
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Калодзежны шацёр у Браславе (архітэктар Юльюш Клос) — помнік архітэктуры закапанскага стылю.
- Полацкі краязнаўчы музей. Размешчаны ў будынку лютэранскай кірхі — помніку архітэктуры неаготыкі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка — Антаніна Абрамава, беларускі мастак у галіне прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло)
- 19 красавіка — Барыс Аракчэеў (пам. 2013), беларускі мастак, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1996)
- 10 мая — Анатоль Кавалёў (пам. 2015), беларускі мастацтвазнаўца, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992)
- 24 ліпеня — Вольга Церашчатава (пам. 1992), беларускі мастацтвазнаўца, аўтар манаграфіі «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ—ХVІІІ стагоддзяў» (Мінск, 1986)
- 6 жніўня — Леанід Дробаў (пам. 2002), беларускі мастак-жывапісец, доктар мастацтвазнаўства.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 15 студзеня — Яўген Зак (нар. 1884), французска-польскі мастак родам з Мінскай губерні
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Абрам Бразер. Партрэт Янкі Купалы
-
Яфім Мінін. Экслібрыс Аляксандра Шлюбскага
-
Язэп Драздовіч «Беразвецкі кляштар»
Зноскі
- ↑ Міхась Казлоўскі «Гісторыя беларускага экслібрыса» Архівавана 14 жніўня 2013.