Калонія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{іншыя значэнні}} {{перанакіраванне|Каланізацыя}} '''Кало́нія''' — гэта залежная тэрыторыя,...'
 
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 23: Радок 23:


[[Катэгорыя:Каланіялізм|*]]
[[Катэгорыя:Каланіялізм|*]]

{{Link GA|zh}}

Версія ад 18:46, 14 сакавіка 2015

Кало́нія — гэта залежная тэрыторыя, размешчаная пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, якая кіруецца на аснове асаблівага рэжыму. Часцяком каланіяльны рэжым не падае правы грамадзян насельніцтву падкантрольнай тэрыторыі, параўнальныя з правамі грамадзян метраполіі. Пры гэтым грамадзяне метраполіі карыстаюцца ў каланіяльных тэрыторыях большай уладай і прывілеямі, у параўнанні з карэнным насельніцтвам. Утварэнне калоній — асноўны інструмент пашырэння ўплыву імперыялістычных дзяржаў (метраполій).

Апісанне

Існавала мноства матываў стварэння калоній: ад усталявання кантролю над прыроднымі рэсурсамі да асветніцка-экспансіянісцкіх.

Традыцыйная калонія звычайна кіравалася тонкай праслойкай людзей, з метраполіі і мясцовай эліты, а афіцыйнай мовай з'яўлялася мова каланізатараў і толькі зрэдку мова карэннага насельніцтва калоніі. Грамадзян калоній чакаў розны лёс — татальны зварот у рабства (свабодная дзяржава Конга), дыскрымінацыя (Брытанская Індыя, Японская Карэя), ураўнованне ў правах з жыхарамі метраполіі (Французская Гвіяна) ці прадастаўленне выключных правоў (Вялікае Княства Фінляндскае).

Барацьба карэнных народаў супраць каланіялізму і страта гэтай ідэяй прывабнасці ў вачах насельніцтва метраполій прывялі да таго, што пасля Другой сусветнай вайны адбыўся развал ранейшых каланіяльных імперый. Пік дэкаланізацыі прыйшоўся на 1960-я гады. Праўда, у шэрагу выпадкаў яна не прывяла да знікнення эканамічнай эксплуатацыі новых дзяржавах, якія працягваюць адчуваць эканамічны прыгнёт, іх палітычная незалежнасць часам носіць толькі фармальны характар — гл. неакаланіялізм.

Гл. таксама

Літаратура