Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 96: Радок 96:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.kultura.by Сайт Міністэрства культуры Беларусі]
* [http://www.kultura.by Сайт Міністэрства культуры Беларусі]
{{стаб|Беларусь}}


{{Міністры культуры Беларусі}}
{{Міністры культуры Беларусі}}

Версія ад 23:13, 6 лістапада 2019

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінкульт
Выява лагатыпа
Эмблема Міністэрства культуры
Уваход у будынак міністэрства
Уваход у будынак міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Папярэдняе ведамства Міністэрства культуры і друку
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11
Гадавы бюджэт 230,8 млрд рублёў[1] (2009)
Міністр Юрый Бондар
Першы намеснік Ірына Дрыга
Намеснікі Аляксандр Яцко
Падведамныя органы Мінскрэстаўрацыя
Белпрамкультура
Сайт www.kultura.by

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 28 верасня 2017 года пасаду міністра займае Юрый Бондар.

Гісторыя

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[2].

Стаўленне да мэмарыялу Курапаты

Забаўляльная ўстанова ў ахоўнай зоне мемарыялу

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне непасрэдна за 50 метраў ад мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты, удзельнікі круглага стала «Абаронім Курапаты» накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 году актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцьвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва[3]. 27 лістапада таго ж году адпаведнае прадпісанне выдала й Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Аднак 1 снежня 2014 году Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. Далейшыя пратэсты грамадзкасці і звароты ў суд і пракуратуру плёну не прынеслі[4][5][6]. Дзяяч беларускай палітычнай эміграцыі Зянон Пазняк ахарактаразаваў згаданае будаўніцтва і паводзіны ўладаў як «абразу нацыянальнага гонару і зьнічтажэнне нацыянальнай святыні». Палітык адзначыў, што нельга ладзіць «канкан на труне»[7].

У чэрвені 2018 году ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай. Грамадзкасць распачала пратэсты[8][9]. У канцы кастрычніка 2018 году стала вядома, што ўладальнікі рэстарацыі падалі заяву ў міліцыю аб завядзенні крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў[10].

Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў ахоўнай зоне мемарыялу

У лютым 2017 году журналісты «Радыё Свабода» выявілі, што ля Курапатаў скарацілі ахоўную зону, каб на яе месцы пабудаваць бізнэс-цэнтр. Змяненне межаў было зацверджанае пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 снежня 2014 году. Будаўніцтва бізнэс-цэнтру на былой ахоўнай зоне Курапатаў пачала кампанія «Белрэканструкцыя», а замоўнік будаўніцтва — кампанія «Кіпрэканструкцыя». Паводле інфармацыі парталу 1863x.com, галоўны ініцыятар згаданага будаўніцтва ля Курапатаў — адзін з самых багатых людзей Беларусі Ігар Анішчанка[11]. Мясцовыя жыхары і актывісты «Маладога фронту» распачалі акцыю па спыненні будоўлі[12][13]. Актывісты паставілі намёты. Супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру выказаліся шэраг грамадскіх дзеячаў і арганізацый Беларусі, у тым ліку нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч[14][15][16]. У выніку пратэстаў грамадскасці будаўніцтва бізнэс-цэнтру было спыненае.

Пазіцыя па руйнаванні помнікаў гісторыі і культуры

У траўні 2010 году кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай мінскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе[17][18]. Па факце зносу распачатая крымінальная справа[19].

Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Моладзевай Гародні будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі[20][21][22]. У верасьні 2015 году ў Гародні знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі[23]. Зімой 2016 году ў Гародні знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы[24].

7 траўня 2018 году адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесці Менску па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагодзьдзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Грамадскі актывіст Антон Матолька?!, які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем[25][26][27]. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Наталлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос[28]. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Натальля Хвір у камэнтары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтар Менску сам па сабе зьяўляецца каштоўнасьцю. Будынак па вуліцы Вызваленьня можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»[29].

Структура

  1. Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[30];
  2. 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту;
  5. Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
  6. Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
  7. Нацыянальная бібліятэка[31].

Міністры

Міністры культуры БССР

Міністры культуры Рэспублікі Беларусь

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 27 жніўня 2010.
  2. Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525. Сайт Валерыя Леванеўскага (27 жніўня 2010).
  3. "Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова". Эўрарадыё. 25 лістапада 2012. Архівавана з арыгінала 25 лістапада 2012. Праверана 30 красавіка 2017.
  4. БелаПАН (20 лютага 2015). "Абаронцы Курапатаў зьвярнуліся да генэральнага пракурора". «Хартыя’97». Архівавана з арыгінала 20 лютага 2015. Праверана 30 красавіка 2017.
  5. Арцём Мартыновіч (16 красавіка 2014). "Праект забудовы Курапат: зоны аховы падагналі пад «Бульбаш-хол»". Эўрарадыё. Архівавана з арыгінала 16 красавіка 2014. Праверана 30 красавіка 2017.
  6. Суд отказался возбуждать дело против Минкульта за Куропаты // Беларускі Партызан (руск.)
  7. Вольга Міцкевіч (24 кастрычніка 2012). "Зянон Пазьняк: За адну назву «Бульбаш» трэба падаваць у суд". Эўрарадыё. Архівавана з арыгінала 24 кастрычніка 2012. Праверана 30 красавіка 2017.
  8. Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  9. Рэстаран у Курапатах працуе, актывісты — пратэстуюць // Беларускае Радыё Рацыя
  10. Рэстарацыя «Поедем поедим» запатрабавала крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў // Радыё Свабода
  11. Как ученик Далай-Ламы уничтожает Куропаты // 1863x.com
  12. Месца будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля Курапатаў перастала быць ахоўнай зонай два гады таму КАРТА // Наша ніва
  13. Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат // Наша ніва
  14. Святлана Алексіевіч падтрымала абаронцаў Курапат: «Маўчаць сорамна» // Наша ніва
  15. Аляксей Арэшка (25 лютага 2017). "«Гавары праўду»: Новабудоўля ля Курапат — гэта выпрабаваньне на злом гістарычнай годнасьці ўсёй нацыі". БелаПАН. Архівавана з арыгінала 25 лютага 2017. Праверана 30 красавіка 2017.
  16. "ЛДП патрабуе спыніць будоўлю каля Курапат і стварыць мэмарыял". БелаПАН. 25 лютага 2017. Архівавана з арыгінала 25 лютага 2017. Праверана 30 красавіка 2017.
  17. У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі // Эўрарадыё, TUT.BY
  18. По факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело // ej.by (руск.)
  19. Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа // Наша ніва
  20. Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео) // Вечерний Гродно (руск.)
  21. Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли // TUT.BY (руск.)
  22. В центре Гродно снесли историческое здание XIX века // grodno24.com (руск.)
  23. Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка // s13.ru (руск.)
  24. Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния // grodno.in (руск.)
  25. Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска // citydog.by (руск.)
  26. Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото) // citydog.by (руск.)
  27. Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века // TUT.BY (руск.)
  28. "Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске // TUT.BY (руск.)
  29. Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ // TUT.BY (руск.)
  30. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры (руск.). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).
  31. Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) (руск.). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).

Спасылкі