Перайсці да зместу

Будзілава (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Будзілава
Вуліца Ванеева ў раёне Будзілава, 2019 г.
Вуліца Ванеева ў раёне Будзілава, 2019 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Будзілава на карце Беларусі ±
Будзілава (Мінск) (Беларусь)
Будзілава (Мінск)
Будзілава (Мінск) (Мінск)
Будзілава (Мінск)

Будзі́лава (Будзі́лавічы) — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

У 1800 годзе — засценак, уласнасць мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра, двор, 10 жыхароў[1]. У 1897 годзе засценак Сеніцкай воласці Мінскага павета, 13 двароў, 84 жыхары. У 1917 годзе ваколіца, 25 двароў, 129 жыхароў[2]. З 1924 года вёска ў Самахвалавіцкім раёне, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарадскога савета, з 1934 года ў Менскім раёне, Навадворскі сельсавет. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён[2].

Месцілася абапал Магілёўскай шашы, дзе цяпер сустракаюцца Партызанскі праспект, вуліца Будзённага і Ванеева, месцяцца карпусы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[3]. Пасля ўключэння ў склад горада галоўная вясковая вуліца атрымала назву Рагачоўская (ішла паралельна Партызанскаму праспекту на поўнач ад яго ад вуліцы Будзённага ва ўсходнім кірунку), іншыя — Рагачоўскім завулкам, траса якога супадала з цяперашняй вуліцай Ванеева ад Партызанскага праспекта на поўдзень ад яго; на месцы забудовы цяпер месцяцца навучальныя карпусы БДЭУ. У 1960-я — пачатку 1970-х вёска знесеная, пабудаваныя шматпавярховыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, разбіты парк імя 50-годдзя Кастрычніка вакол стадыёна Трактар[3].