Клодзій Альбін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэцым Клодзій Септымій Альбін
Decimus Clodius Septimius Albinus
Рымскі імператар
193 — 197
Папярэднік Дзідзій Юліян
Пераемнік Септымій Север

Нараджэнне 150(0150)
Смерць 19 лютага 197(0197-02-19)
Лугдунум
Бацька Ceionius Postumius[d]
Маці Aurelia Messalina[d]
Дзеці Pescennius Princus[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Манета Клодзія Альбіна. На манеце адлюстравана адно са свят, што адзначаўся ў Паўночнай Афрыцы, адкуль Альбін быў родам

Клодзій Альбін (каля 150 г. — 19 лютага 197 г.) — рымскі імператар, абвешчаны брытанскімі і іспанскімі легіёнамі пасля забойства Пертынакса. За светлыя валасы атрымаў імя Альбін (Белы).

Родам Альбін быў з арыстакратычнай сям’і Паўночнай Афрыкі. У 192 г. ён займаў пасаду губернатара Брытаніі.

Калі Пертынакс быў забіты, трон фактычна быў прададзены з торгу прэтарыянцамі знатнаму сенатару Дзідзію Юліяну. Аднак чарада ваенных мецяжоў у правінцыях дала зразумець, што ўлада новага імператара вельмі нестабільная.

Разгарэлася грамадзянская вайна, у якой Альбін выступаў у саюзе з Септыміем Северам, які заняў Рым і даў Альбіну тытул Цэзара. Маючы ў распараджэнні брытанскія і іспанскія легіёны, Альбін вёў паспяховыя баявыя дзеянні ў заходняй частцы імперыі. Разлад паміж саюзнікамі наступіў, калі Север перамог аднаго з прэтэндэнтаў на трон Песцэнія Нігера. Да Альбіна былі падасланы забойцы ад Севера.

Увосень 196 г. Альбін абвяшчае сябе Аўгустам. Чэрпаючы рэсурсы з Брытаніі, Галіі і абапіраючыся на свае легіёны, ён паспяхова ваюе з войскамі Севера.

У лютым 197 г. арміі двух імператараў сустрэліся. Пасля найцяжэйшай бітвы пры Лугдуне, у якой брала ўдзел у цэлым ад 110 да 150 тысяч чалавек, Альбін быў разбіты і скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военная энциклопедия / Под ред. В. Ф. Новицкого и др.. — СПб.: т-во И. В. Сытина, 1911—1915. — Т. 2.
  • Julius Capitolinus. Claudius Albinus. Nouvelle biographie gén. par Didot. Paris, 1857, т. I.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]