Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Мікалай Аўхімовіч)
Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Мікіта Парашчанка | ||||||
Пераемнік | Васіль Лузгін | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Пётр Калінін | ||||||
Пераемнік | пасада ліквідаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кірыл Мазураў | ||||||
Пераемнік | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Зімянін | ||||||
Пераемнік | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Прытыцкі | ||||||
Пераемнік | Фёдар Баранаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Тур | ||||||
Пераемнік | Захар Галадушка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 студзеня 1907 |
||||||
Смерць |
12 верасня 1996 (89 гадоў) |
||||||
Партыя | ВКП(б) з 1926 | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Мікала́й Яфрэ́мавіч Аўхімо́віч (1 (14) студзеня 1907, Барысаў — 12 верасня 1996[1], Мінск[2]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-5 скліканняў. Член ЦК КПСС (1956—1961).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1933 годзе скончыў Мінскую Вышэйшую Камуністычную сельскагаспадарчую школу імя У. І. Леніна. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1922 годзе працаваў памочнікам шафёра ваеннага аўтасанітарнага атрада № 16 (Смаленск), у 1922—1923 гадах — памочнікам шафёра ваеннага аўтагрузатрада № 7 (Мінск і Гомель).
- 1923—1924 — вучань паштова-тэлеграфнай канторы, Барысаў
- 1924—1926 — чорнарабочы лесапільнага завода імя Р. Люксембург, Барысаў.
- 1926—1930 — загадчык аграпрамысловага аддзела, сакратар Лепельскага райкама камсамола, сакратар Лепельскага райвыканкама, упаўнаважаны і старшыня раённага прафсаюзнага бюро, загадчык аргаддзела райспажыўграмадства[3].
- 1933—1935 — намеснік начальніка палітаддзела Пухавіцкай МТС Мінская вобласць.
- 1935—1938 — намеснік дырэктара Капыльскай МТС Мінскай вобласці.
- 1938—1939 — сакратар, першы сакратар Капыльскага райкама КП(б)Б.
- 1939—1940 — сакратар, першы сакратар Аўгустоўскага райкама КП(б)Б.
- 1940—1947 — сакратар ЦК КП(б)Б па кадрах.
- 1948—1951 — першы сакратар Гомельскага абкама КПБ.
- 1951—1953 — першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ.
- 1953—1956 — другі сакратар ЦК КПБ.
- 1956—1959 — Старшыня Савета Міністраў БССР.
- 1959—1961 — міністр хлебапрадуктаў БССР.
- 1961—1973 — міністр сацыяльнага забеспячэння БССР.
- Са студзеня 1974 персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
- 1974—1991 — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Камуністычнай партыі пры ЦК КПБ.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Тры ордэна Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Два ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені
- Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
Зноскі
- ↑ Великая отечественная война советского народа (В контексте Второй мировой войны) / Под ред. А. А. Ковалени и Н. С. Сташкевича. — Мн.: Издательский центр БГУ, 2004. — С. 259.
- ↑ Один из организаторов партизанского движения (руск.).
- ↑ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник./Сост. В. И. Ивкин. Москва, 1999. — ISBN 5-8243-0014-3
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
- Другія сакратары ЦК КПБ
- Сакратары ЦК КПБ па кадрах
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Старшыні Савета Міністраў БССР
- Міністры сацыяльнага забеспячэння БССР
- Міністры хлебапрадуктаў БССР
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння