Перайсці да зместу

Неўтраль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неўтраль (неўтрал, ідыём-неўтраль) - штучная мова прапанаваная ў 1902 годзе групай аўтараў, былых валапюкістаў (якіх нават называлі "рэнэгатамі валапюка"), пад кіраўніцтвам Вальдэмара Розэнбергера. Неўтраль быў створаны на аснове валапюка, але іх структура і слоўнікі вельмі адрозніваюцца. Неўтраль з'яўляецца цалкам апастэрыёрнай мовай. Праект мовы пачала распрацоўваць у 1898 годзе Акадэмія Валапюка. Новы дырэктар акадэміі пецярбургскі інжынер Вальдэмар Розэнбергер, прапанаваў поўны перагляд валапюка і распрацоўку новай мовы. Ён разаслаў акадэмікам цыркуляры з прапановай рэгулярнай сістэмы апастэрыёрнай мовы "Ідыём Неўтраль". Пасля прэзідэнт даслаў праект зменаў акадэмікам, якія маглі галасаваць па ім. Пасля таго як замест Розэнбергера прэзідэнтам акадэміі стаў іншы чалавек, праца над мовай была працягнута. слоўнікі мовы былі выдадзены на англійскай, нямецкай і нідэрландскай мовах. База нэўтраля прынцыпова адрозніваецца ад структуры валапюка. Граматыка падначальваецца слоўніку, які створаны на аснове найбольш інтэрнацыянальных формах моўных элементаў. Слоўнік валапюка быў заменены новым, які меў шмат слоў з лацінскай мовы. Новая мова захавала з валапюка толькі простую граматыку і аглютынацыйную структуру словаўтварэння, адаптаваную да традыцый еўрапейцаў. Так былі захаваныя правілы адсутнасці выключэнняў, фанетычная арфаграфія, нязменнасць каранёў слоў і граматычных элементаў, словаўтварэнне пры дапамозе афіксаў. Эсперанта вельмі паўплывала на апошнія версіі Нэўтраля, бо шмат хто з нэўтралістаў спадзяваўся аб'яднаць гэтыя мовы. Нэўтраль не здолеў атрымаць нават аднаго працэнта той папулярнасці, якую меў у свой час валапюк. Рэгулюючы развіццё мовы абмежаваным калектывам, Акадэмія абмежавала магчымасць нармальнага свабоднага развіцця, вызначанай шкалой развіцця і патрэбамі выкарыстання, як вынік, мова залежала ад аўтараў. У выніку, кола тых, хто карыстаўся мовай было абмежавана толькі акадэмікамі, гэта значыць тымі, хто стварыў мову. Гэта няўдача была выклікана яшчэ і тым, што тыя людзі, якія мелі цікаўнасць да ідэі міжнароднай дапаможнай мовы, ужо далучыліся да эсперанта. Пасля, з-за ўплыву дэ Валя, нешматлікія прыхільнікі нэўтраля, якія не далучыліся да эсперанта ці іда перайшлі да акцыдэнталя і інтэрлінгвы. Існавалі шматлікія прапановы рэформ нэўтраля. У 1907 годзе Розэнбергер пры дапамозе дэ Валя, правялі рэформу мовы, якая аддалілася ад валапюка і наблізілася да французскай мовы.

Прыклады тэкстаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ойча наш (класічная версія): Nostr patr kel es in sieli! ke votr nom es sanktifiked; ke votr regnia veni; ke votr volu es fascied, kuale in siel, tale et su ter. Dona sidiurne a noi nostr pan omnidiurnik; e pardona (a) noi nostr debti, kuale et noi pardon a nostr debatori; e no induka noi in tentasion, ma lidrifika noi da it mal.
  • Ойча наш (версія 1907 года): Nostr Patr, qui es in cieli/ que votr nom es sanktifikat,que votr regna veni. Que votr voluntat es facit quale in ciel tale anque su terr. Dona nos hodie nostr pan quotidan, e e pardona nostr debti quale anque noi pardona nostr debenti e non induka nos in tentasion ma librifika nos da it mal.

[1](недаступная спасылка) [[:en:{{{1}}}|]] Граматыка нэўтраля Архівавана 22 ліпеня 2011.