Парыж-Саклейскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парыж-Саклейскі ўніверсітэт
фр.: Université Paris-Saclay
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paris-Saclay
Міжнародная назва англ.: Paris-Saclay University
Заснаваны 2019
Студэнты 47 007[1], 43 578[1], 48 722[1] і 47 960[1]
Размяшчэнне Парыж
Сайт universite-paris-saclay.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парыж-Саклейскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris-Saclay) — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт заснаваны 6 лістапада 2019 года як дзяржаўная эксперыментальная ўстанова навуковага, культурнага і прафесійна-адукацыйнага характара. Ён з’яўляецца адным з 12 парыжскіх універсітэтаў, спадчыннікам Універсітэта Парыж-Поўдзень.

Да лістапада 2019 года Парыж-Саклейскі ўніверсітэт быў супольнасцю універсітэтаў і ўстаноў. Яго першапачатковая мэта складаецца ў тым, каб стаць цэнтрам навучання і даследаванняў прамысловага кластара Парыж-Сакле.

У перспектыве ўніверсітэт павінен зліцца з двума сваімі асацыяванымі членамі, Версальскім універсітэтам і Універсітэтам Эўры, у 2025 годзе.

З кастрычніка 2023 года ўніверсітэт з'яўляецца партнёрам IPSA па двайных дыпломах у аэракасмічнай галіне.[2]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
  2. Double diplôme : partir à la conquête du spatial avec l’IPSA, l’Université Paris-Saclay et CentraleSupélec !