Горад Прага

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Прага
чэшск.: Praha
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Prague Montage.jpg

Каардынаты Каардынаты: 50°05′19″ пн. ш. 14°25′17″ у. д. / 50.088611° пн. ш. 14.421389° у. д. (G) (O) (Я)50°05′19″ пн. ш. 14°25′17″ у. д. / 50.088611° пн. ш. 14.421389° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Чэхія
Першае згадванне 9 ст.
Плошча 496 км²
Вышыня цэнтра 177-399 м
Насельніцтва (2006) 1 188 100 чалавек
Шчыльнасць 2387 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код бяз кода 9-значны нумар, зачынаецца 2
Паштовыя індэксы 100 00 – 199 00
Аўтамабільны код A
Ідэнтыфікатар CZ-PR
Афіцыйны сайт http://www.prague-city.cz
(чэшск.)  (англ.) 

Прага (Чэхія)
Прага
Прага

Прага (чэшск.: Praha) — сталіца Чэхіі, адзін з прыгажэйшых гарадоў Еўропы, які захаваў зачараванне Сярэднявечча.

З X ст. з'яўляецца сталіцай Чэшскай дзяржавы. У 1918 стала сталіцай Чэхаславацкай Рэспублікі. З 1960 па 1992 год — сталіца ЧССР, з студзеня 1993 года — сталіца Чэшскай Рэспублікі.

Акрамя таго, Прага з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сярэднечэшскага края (чэшск.: Stredocesky kraj, а таксама двух яго раёнаў, Прага-Усход і Прага-Захад, пры гэтым у іх склад не ўваходзіць — у ёй размешчаныя толькі іх адміністрацыйныя органы).

Змест

[правіць] Гісторыя

Від на дахі Прагі

Першыя гістарычныя звесткі аб селішчах славян на тэрыторыі сучаснай Прагі ставяцца да VI ст. У X ст. Прага стала сталіцай Чэшскай дзяржавы, у канцы гэтага жа стагоддзя ў горадзе была выбудаваная рынкавая плошча. У першай палове XIII ст. вакол каменных пабудоў у раёне плошчы сталі ўзводзіць прыгонныя сцены. Да сярэдзіны XIX ст. Прага ўяўляла сабой у эканамічным плане добра развіты горад, які вёў ажыўлены гандаль з суседзямі.

Пасля распаду ўвосень 1918 год а Аўстра-Венгерскай імперыі і ўтварэння незалежнай Чэхаславацкай Рэспублікі Прага стала яе сталіцай. Горад існаваў адносна спакойна да пачатку Другой сусветнай вайны у 1939 годзе. Вызваленая Прага была 9 мая 1945 савецкімі войскамі падчас Пражскай аперацыі. Да шчасця, вайна не пакінула ў горадзе сур'ёзных разбурэнняў. У 1960 годзе Прага стала сталіцай ЧССР і прабыла такі да 1993 года, калі пасля «аксамітнага разводу» Чэхаславацкай федэрацыі стала сталіцай Чэхіі.

[правіць] Прыродныя ўмовы

Прага раскінулася ўздоўж абодвух берагоў ракі Влтавы. Працягласць ракі ў чарце горада — 29,8 км, сярэдняя глыбіня — 2,75 м, максімальная — 10,5 м. У яе на тэрыторыі Прагі ўпадае адна рака (Бераунка, левы прыток), 5 раўчукоў на левым беразе і 4 — на правым. На Влтаве 8 астравоў. Горад размешчаны на пяці грудах. Клімат умерана кантынентальны, зімы адносна мяккія, маласнежныя. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае -1,7 °C, у ліпені +18,3 °C. Сумарная сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае каля 485 мм, самыя дажджлівыя месяцы — май, чэрвень і жнівень, самыя сухія — студзень і люты [1]. Горад багаты зялёнымі насаджэннямі, яны складаюць ледзь меней паловы тэрыторыі горада.

[правіць] Тэрыторыя і адміністрацыйнае дзяленне

Агульная плошча тэрыторыі Прагі ў адміністрацыйных межах горада складае 496,07 км², пры гэтым на дзель забудовы прыходзіцца ўсяго толькі 48,71 км². Асноўную частку, як ні дзіўна, займаюць землі сельскагаспадарчага прызначэння — 209,84 км² (у тым ліку ралля — 154,30 км², фруктовыя сады і агародныя ўчасткі — 46,81 км², лугі — 8,68 км² і нават вінаграднікі — 0,10 км²). Акрамя таго, у чарце горада знаходзіцца 49,20 км² лясоў.

Прага ў цяперашні час падпадзяляецца на 22 адміністрацыйных раёна і 57 гарадскіх частак (асноўны суб'ект мясцовага самакіравання) у іх складзе. Аднак з пункта гледжання паштовага, выбарчага, судовага і паліцэйскага адміністрацыйнага заканадаўства яна па-ранейшаму (з 1960 года) дзеліцца на 10 гарадскіх раёнаў.

[правіць] Насельніцтва, мова, веравызнанне

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Па ўзроставым складзе 12,3 % жыхароў Прагі знаходзяцца ў веку 0-15 гадоў, 72,1 % у веку 15-65 гадоў і 15,6 % старэй 65 гадоў. Амаль 900 жыхароў Прагі маюць век больш 100 гадоў. У структуры насельніцтва да 40 гадоў невялікую лікавую перавагу маюць мужчыны, пасля 45 гадоў — жанчыны. [2]

Дзяржаўнай мовай з'яўляецца чэшская, ёю валодае практычна ўсё насельніцтва горада, шырокае распаўсюджванне таксама маюць славацкая (яе разумее абсалютная большасць чэхаў), нямецкая, руская і англійская. Вялікая частка вернікаў — каля 70 % — вызнае каталіцызм. Па дадзеных перапіса 2001 г. больш 67 % жыхароў Прагі з'яўляюцца атэістамі, а яшчэ парадку 8 % не змаглі адназначна адказаць на дадзенае пытанне. [3]

[правіць] Эканоміка

[правіць] Прамысловасць

З галін прамысловасці развіты машынабудаванне (станкабудаванне, транспартнае, электратэхнічнае і інш.), хімічная, тэкстыльная, швейная, паліграфічная, харчовая.

[правіць] Сфера паслуг

[правіць] Гандаль

[правіць] Транспарт

[правіць] Гарадскі транспарт

[правіць] Метро

Асноўны артыкул: Пражскі метрапалітэн

У Празе ёсць метро. Складаецца яно з трох ліній. Зялёнай, жоўтай і чырвонай. Праезд аплачваецца «йіздынкай», якая каштуе 18 крон, або 1 долар. На йіздынцы можна праехаць пяць прыпынкаў.

[правіць] Выбітныя асобы

[правіць] Славутасці

[правіць] Гл. таксама


Літ.:

С.Брук. Прага и Чешская Республика. Путеводитель (Серия: The National Geographic Traveler). Изд-во Астрель/АСТ, 2006 г. — ISBN 5-271-14656-1, ISBN 5-17-038820-9, ISBN 0-7922-4147-9 Прага. Иллюстрированный путеводитель] (Серия: Дорлинг Киндерсли. Путеводители). Изд-ва: АСТ, Астрель, Дорлинг Киндерсли, 2004 г. — ISBN 5-17-022252-1, ISBN 5-271-08019-6, ISBN 0-7513-4828-7 О.Кармоди, А.Ширяев. Прага (Серия: Путеводители «Афиши»). Изд-во Афиша Индастриз, 2006 г. — ISBN 5-9900241-9-3 Путеводитель «Прага в Кармане» (Серия: «Столицы туризма»). Изд-во Welcome. — ISBN 5-93024-021-3.

Зноскі

  1. Чэшскі камітэт па статыстыцы, Comparison climatic data with normal, 2005
  2. Статыстычны бюлетэнь Прагі, Obyvatelstvo
  3. Чэшскі камітэт па статыстыцы, Nabozenske vyznani obyvatelstva

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах