Кацярына II, імператрыца расійская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кацярына II | |
| 8-я імператрыца Усерасійская | |
| Пачатак праўлення: | 28 чэрвеня (9 ліпеня) 1762 |
|---|---|
| Канец праўлення: | 6 (17) лістапада 1796) |
| Каранацыя: | 1 (12) верасня 1762 |
| Папярэднік: | Пётр III |
| Пераемнік: | Павел I |
| Дата нараджэння: | 21 красавіка (2 мая) 1729 |
| Месца нараджэння: | Цэрбст |
| Дата смерці: | 6 (17) лістапада 1796) |
| Месца смерці: | Санкт-Пецярбург |
| Муж: | 1. Пётр III 2. Г. А. Пацёмкін |
| Дынастыя: | Асканцы (па нараджэнню)/ Раманавы (па шлюбу) |
| Бацька: | Хрысціан-Аўгуст Ангальт-Цэрбстскі |
| Маці: | Іаганна-Лізавета Гальштэйн-Гаторпская |
КАЦЯРЫ́НА II ВЯЛІКАЯ (Кацяры́на Аляксе́еўна, ням.: Sophie Auguste Friederike von Anhalt-Zerbst-Dornburg) - 21 красавіка (2 мая) 1729, Цэрбст, Прусія — 6 (17) лістапада 1796, Зімовы палац, Пецярбург) — імператрыца ўсерасійская (1762—1796). Перыяд яе праўлення часта лічаць «залатым векам» Расійскай імперыі. Сенат Расійскай імперыі паднёс ёй эпітэты Кацярыны Вялікай і Маці Айчыны. Кацярына з'яўляецца лідэрам сярод усіх расійскіх імператараў па працягласці жыцця і тэрміну кіравання.
Палітыку Кацярыны II называюць палітыкай асветнага абсалютызму, таму што яна жадала ператварыць Расію ў дзяржаву “усеагульнага дабра” з мудрымі законамі, адукаванымі грамадзянамі (ідэі Асветніцтва) і пад кіраўніцтвам адного абсалютнага манарха.
Змест |
[правіць] Жыцце да прыходу да ўлады
[правіць] Унутраная палітыка
[правіць] Уложаная камісія
У 1767 годзе Кацярына сазвала камісію з 572 дэпутатаў з розных саслоўяў Расіі (акрамя прыгонных сялян і духавенства), якія павінны былі выпрацавать асновы новага дзяржаўнага заканадаўства – Улажэння (таму камісія звалася Уложанай). Імператрыца звярнулася да дэпутатаў з “Наказам”, ідэі якога былі заснаваны на працах перадавых еўрапейскіх мысліцеляў. Але дэпутаты аказаліся не гатовыя да заканатворчай дзейнасці – ніякага заканадаўства выпрацавана не было, і ў 1769 годзе камісія была распушчана.
[правіць] Саслоўі
Надалей Кацярына правяла палітыку праў розных саслоўяў. Дваране атрымлівалі землі і прыгонных сялян; выдаваліся маніфесты, якія палягчалі занятак прадпрыемніцтвам і гандлем; ў 1779 годзе была ўдвая павышана плата сялянам, прыпісанным да заводаў.
[правіць] Адносіны да духавенства і прыгонных сялян
Кацярына вызначалася паказною набожнасцю, лічыла сябе галавою і абаронцам Рускай праваслаўнай царквы і ўмела выкарыстоўвала рэлігію ў сваіх палітычных інтарэсах. Але вера яе, як лічаць некаторыя гісторыкі, не была глыбокай. У духу часу яна прапаведвала верацярпімасць. Пры ей былі спынены ганенні на старавераў, будаваліся каталіцкія і пратэстанцкія цэрквы, мячэці, але па-ранейшаму пераход з праваслаўя ў іншую веру строга караўся. Кацярына была праціўнікам прыгоннага права, лічучы яго антыгуманным і процілеглым прыродзе чалавека. У яе паперах было знойдзена нямала доказаў гэтаму а таксама планы для яго ліквідацыі. Але зрабіць штосьці ў гэтым напрамку яна не адважвалася, таму што гэта магло прывесці да дваранскага бунту і перавароту. Разам з тым, Кацярына была упэўнена ў духоўнай неразвітасці рускіх сялян і таму ў небяспецы даванні ім свабоды, лічыўшы, што жыцце сялян у клапатлівых памешчыкаў даволі шчаслівая. Ва Уложанай камісіі прадстаўлены усе саслоўі акрамя духавенства і сялян.
[правіць] Скасаванне асобных форм праўлення на ўскраінах
Важным накіраваннем палітыкі імператрыцы стала паступовая адмена асобных форм праўлення на ўскраінах; у 1764 годзе ў Правабярэнай Украіне была адменена ўлада гетмана, у 1775 годзе на Дон было распаўсюджана агульнарасійскае заканадаўства, з 1781 года Маларасіяй сталі кіраваць па агульнаму ўзору. Вольнасці казацтва абмяжоўваліся: Запарожская Сеч была ліквідавана, казакам было прапанавана перасяліцца на Кубань, а Волжскаму Казацкаму Войску - на Церак. Найбольш небяспечным быў прыгнёт яіцкіх казакаў (увядзенне выключнага права дзяржавы на лоўлю рыбы, здабычу солі, продаж віна, збіранне мытнай пошліны). Нездаволенасць казакаў прывяла да некалькіх паўстанняў 1771 – 1772 гадоў, паслужыла асновай для паўстання Пyгачова.
[правіць] Абласная рэформа
Дзеля зручнасці кіравання краінаю Кацярына II правяла ў 1775 годзе абласную (губернскую) рэформу. Краіна падзялялася на 50 губерняў, прыкладна па 300-400 тыс. жыхароў у кожнай. Узначальваў губерню губернатар, а групу з некалькіх губерняў – генерал-губернатар ці намеснік. Губерні падзяляліся на паветы па 20-30 тыс. жыхароў на чале з капітан-спраўнікам. Гэтая сістэма ляжыць у аснове сучаснага дзялення Расіі на вобласці і раёны.
[правіць] Даравальныя граматы
У 1785 годзе Кацярына выдала даравальныя граматы дваранству і гарадам. Гэта былі дакументы, якія абумоўлівалі выключнае права на валоданне землямі і сялянамі, на арганізацыю дваранскіх суполак у губерніях і паветах з выбарнымі прадстаўнікамі дваранства. Яны былі вызвалены ад катаванняў і цялесных караў. “Граматы на права і выгады гарадам Расійскай імперыі” абумоўлівала права розных катэгорый гараджан, парадак кіравання і самакіравання ў гарадах.
[правіць] Крым
[правіць] Землі былой Рэчы Паспалітай
[правіць] Грузія
[правіць] Знешняя палітыка
Услед за Пятром I Кацярына лічыла, што Расія павінна займаць актыўную пазіцыю на сусветнай арэне. Уступіўшы на прастол, яна разарвала саюзны дагавор з Прусіяй, заключаны яшчэ Пятром III. Дзякуючы яе намаганням, у Курляндыі быў адноўлены Бірон Э.І. У 1763 годзе, пры дапамозе Прусіі, Расія дабілася выбрання на трон Рэчы Паспалітай свайго стаўленніка Станіслава Панятоўскага. Гэта прывяло да ахаладжэння адносін з Аўстрыяй, якая, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Расіі, пачала падбухторваць Турцыю на вайну з Расіяй, што прывяло да Руска-Турэцкай вайны 1768-1774 гадоў. Гэтая вайна была даволі паспяховай для Расіі але цяжкія унутрыпалітычныя абставіны прымусілі Расію шукаць міру. А для гэтага неабходна было аднавіць адносіны з Аўстрыяй. Трэба было шукаць кампраміс. І кампраміс быў знойдзены: у 1772 годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж трыма краінамі: Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Пазней Расія падпісала з Турцыяй Кучук-Кайнарджыйскі мір, які забяспечваў Расіі выгадную для яе незалежнаць Крыма ад Турцыі.
У вайне Англіі з яе паўночна-амерыканскімі калоніямі Расія фармальна заняла нейтральную пазіцыю, і Кацярына адмовіла англійскаму каралю дапамагчы войскамі. Замест гэтага Расія выступіла з Дэкларацыяй аб узброеным нейтралітэце, якую падтрымалі рад еўрапейскіх краін, што аб’ектыўна садзейнічала перамозе каланістаў.
У наступныя годы ішло умацаванне рускіх пазіцый у Крыму і на Каўказе. У 1782 годзе Крым быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. У 1783 годзе быў падпісаны Георгіеўскі трактат з Картлі-Кахецінскім царом Іракліем II, які забяспечваў прысутнасць войскаў у Грузіі, у далейшым яе далучэнне да Расіі.
У другой палове 1770-ых сфарміравалася новая знешнепалітычная дактрына рускага ўрада – Грэчаскі праект. Яе асноўная мэта – аднавіць Візантыйскую імперыю з сталіцаю ў Канстантынопалі. У 1779 годзе Расія значна ўзмацніла свой аўтарытэт, удзельнічая ў якасці пасрэдніка ў Цешанскім кангрэсе. У 1787 годзе Кацярына, суправаджаемая дваром, замежнымі дыпламатамі, аўстрыйскім імператарам і польскім каралем здзейсніла паездку ў Крым, якая стала дэманстрацыяй рускай ваеннай моцы. У хуткім часе пачалася новая вайна з Турцыяй (Расія ўжо была ў кааліцыі з Аўстрыяй). Амаль адначасова пачалася вайна з Швецыяй (1788-1790), якая спрабала ўзяць рэванш за паражэнне ў Паўночнай вайне. Расія паспяхова адолела абедзве краіны. Вайна з Турцыяй скончылася ў 1791 годзе. У 1792 быў падпісаны Яскі мір, замацаваўшы ўплыў Расіі ў Бесарабіі і Закаўказзі. Ў 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай, а ў 1795 – трэці, які канчаткова скончыў з гэтай краінай.
Да падзеяў у рэвалюцыйнай Францыі Кацярына першапачаткова аднеслася з сімпатыяй, бачыўшы ў іх дэспатычную палітыку французскіх каралей. Але пасля смяротнай кары Людовіка XVI убачыла ў рэвалюцыі небяспеку для ўсей Еўропы.
[правіць] Ацэнка праўлення
Пры Кацярыне ўзрасла тэрыторыя імперыі, больш чым у чатыры разы павялічыліся дзяржаўныя даходы, на 75% узрасла колькасць насельніцтва. З другога боку, у часы праўлення Кацярыны становішча працоўнага насельніцства заставалася цяжкім, і рэакцыяй на гэта было народнае паўстанне Пугачова.
[правіць] Крыніцы
- Анри Труайя. Екатерина Великая. - М.: Эксмо, 2007г. - 480 стр. - ISBN 978-5-699-23241-3.
- Учебный справочник школьника. – 2-ое издание, стереотип. – М.: Дрофа, 2000г. – 1664с. - ISBN 5-7107-3026-2.