Мікалай Радзівіл Стары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:40, 14 мая 2019, аўтар Krylowicz (размовы | уклад) (Адкат версіі 3373669 аўтарства Niegodzisie (размова) на той час у Вялікім Княстве Літоўскім не было дзяржаўнай польскай мовы)
Мікалай Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Староста ўшпольскі і пянянскі
1477 — 1509
Манарх Казімір IV Ягелончык
Аляксандр Ягелончык
Папярэднік Радзівіл Осцікавіч
15-ы Намеснік смаленскі
1482 — 1586
Манарх Казімір IV Ягелончык
Пераемнік Івашка Ільініч
Маршалак гаспадарскі
1486 — 1486
Манарх Казімір IV Ягелончык

Нараджэнне каля 1440
Смерць 16 ліпеня 1509[1]
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Радзівіл Осцікавіч
Жонка Соф'я з Манівідаў
Соф'я з Заслаўскіх
Соф'я з Рагацінскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Войцех, Ганна, Мікалай, Юрый, Ян
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай «Стары», Мікалай Радзівілавіч (? — 16 ліпеня 1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1491[2] заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вялікага князя Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да Аляксандра Ягелончыка. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 вялікалітоўскага стальца Жыгімонту I. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф'яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф'яй, дачкой князя Івана Юр'евіча Заслаўскага, і з Соф'яй (Фядорай), дачкой князя Івана Рагацінскага.

Галерэя

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 72, 160.
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DiG, 2004.

Літаратура

Спасылкі