Васілевічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 94: Радок 94:
== Вядомыя ўраджэнцы ==
== Вядомыя ўраджэнцы ==
* Е. А. Кухарава - [[Герой Сацыялістычнай Працы]].
* Е. А. Кухарава - [[Герой Сацыялістычнай Працы]].
* Т. П. Заранок - акадэмік [[Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі|НАН Беларусі]], народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
* Т. П. Заранок - акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]], народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
* [[Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук|С. С. Лаўшук]] - доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца і крытык.
* [[Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук|С. С. Лаўшук]] - доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца і крытык.
* Х. Ю. Бейлькін - боктар гістарычных навук, прафесар.
* Х. Ю. Бейлькін - боктар гістарычных навук, прафесар.

Версія ад 22:46, 1 ліпеня 2015

Горад
Васілевічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
6.775[1] км²
Вышыня цэнтра
142 м
Насельніцтва
3 923 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2340
Паштовы індэкс
247550
Аўтамабільны код
3
СААТА
3245503000
Васілевічы на карце Беларусі ±
Васілевічы (Беларусь)
Васілевічы
Васілевічы (Гомельская вобласць)
Васілевічы

Васіле́вічы (афіц. транс.: Vasilievičy) — горад раённага падпарадкавання ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У 45 км ад Рэчыцы, 86 км ад Гомеля. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, Калінкавічы, Хойнікі), аўтадарогай злучаны з аўтамагістраллю Гомель—Калінкавічы. Насельніцтва 3923 чал. (2009).


Герб

Герб Васілевічаў зацвержаны Рашэннем Васілевічскага райвыканкама № 82 ад 27 верасня 2001. Унесены ў Гербавы мартыкул Беларусі 28 снежня 2001 года (№77). Уяўляе з сабе іспанскі шчыт, у якім у галубым полі адлюстраваны срэбны абрыс хваёвага дрэва. Абрыс дрэва сімвалізуе лясную і дрэваапрацоўчую прамысловасць, галубое поле шчыта вадаёмы.

Гісторыя

Жыхары Васілевічаў на фатаграфіі І. Сербава

У пісьмовых крыніцах згадваецца з 16 ст. У 19 ст. цэнтр воласці Рэчыцкага павета. У 1878 заснаваная метэастанцыя. У сувязі з пракладкай чыгункі Васілевічы сталі значным гандлёвым цэнтрам. З 1919 у Гомельскай губерніі. У 1926-1927 і 1938-1959 цэнтр раёна. У 1927—1938 у Рэчыцкім раёне. З 1950 гарадскі пасёлак. З 1971 — горад.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (піўзавод), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.

Насельніцтва

Колькасць

2010 год - 3 923 чалавека.

Дынаміка

  • 1795 год - 57 двароў.
  • 1847 - 92 двара, 956 жыхароў.
  • 1885 - 116 двароў, 1057 жыхароў.
  • 1897 - 294 двара, 1704 жыхара; у аднаіменным пасёлку 4 двара, 20 жыхароў (згодна з перапісам).
  • 1909 - 460 двароў, 2564 жыхара; на чыгуначнай станцыі 7 будынкаў, 31 жыхар.
  • 2010 год - 3923 чалавека (мужчыны - 1854 чалавека, жанчыны - 2069 чалавек)[2].

Вядомыя ўраджэнцы

  • Е. А. Кухарава - Герой Сацыялістычнай Працы.
  • Т. П. Заранок - акадэмік НАН Беларусі, народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
  • С. С. Лаўшук - доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца і крытык.
  • Х. Ю. Бейлькін - боктар гістарычных навук, прафесар.
  • В. Я. Навуменка - прафесар, заслужаны дзеяч вышэйшай школы БССР.
  • Іван Якаўлевіч Навуменка - Народны пісьменнік Беларусі (1995). Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1985-1990).
  • Юрый Мікалаевіч Захаранка - міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994-1995).
  • Валерый Гур'евіч Ціхіня (н. 01.10.1940) навуковец-юрыст. Член-карэспандзент Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар юрыдычных навук (1985), прафесар (1987). Заслужаны юрыст БССР (1990)

Выдатныя мясціны

  • Васілевіцкая Мікалаеўская царква (1825)

У Сеціве

Зноскі

  1. Рашэнне Гомельскага абластнога Савета дэпутатаў ад 10 лістапада 2011 г. № 146
  2. Итоги переписи населения 2009 года по Речицкому району

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: БелЭн, 2005. 520 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6