Воінскія званні Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены два віды воінскіх званняў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падраздзяленняў Памежнай службы).

Перад званнем вайскоўца, які праходзіць службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі», напрыклад «гвардыі сяржант». Воінскае званне афіцэра, які мае ваенна-уліковую спецыяльнасць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або медыцынскага (ветэрынарнага) профілю, дапаўняецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «медыцынскай службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр медыцынскай службы». Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву», напрыклад «яфрэйтар рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».

Склад вайскоўцаў[правіць | правіць зыходнік]

Адпаведна артыкулу 54 закона Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ва Узброеных Сілах і іншых вайсковых фарміраваннях існуюць наступныя рангі ваеннаслужачых і воінскія званні:

Вайсковыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Салдаты
Сяржанты і старшыны
Прапаршчыкі
Малодшыя афіцэры
Старшыя афіцэры
Вышэйшыя афіцэры

Карабельныя званні[правіць | правіць зыходнік]

Матросы
Старшыны
Мічманы
Малодшыя афіцэры
Старшыя афіцэры

Парадак прысваення воінскіх званняў[правіць | правіць зыходнік]

Воінскія званні ў адпаведнасці з артыкулам 55 названага закона надаюцца: палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэйшых афіцэраў -прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) уключна — службовымі асобамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Парадак прысваення першага воінскага звання[правіць | правіць зыходнік]

Воінскае званне «радавы» прысвойваецца:

  • грамадзяніну, які не мае воінскага звання і прызваны на тэрміновую ваенную службу, — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці;
  • грамадзяніну, які не мае воінскага звання і прыняты для навучання ў ваеннай навучальнай установе, — пры залічэнні ў спісы курсантаў;
  • грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракту, — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.

Першае воінскае званне сяржанцкага складу «малодшы сяржант» прысвойваецца:

  • салдатам тэрміновай ваеннай службы, якія прайшлі навучанне ў навучальных цэнтрах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі ўстаноўленыя праграмай навучання экзамены, — пры назначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў;
  • салдатам тэрміновай ваеннай службы, а таксама тым, якія праходзяць ваенную службу па кантракту і назначаны на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, якія паспяхова выконваюць абавязкі па гэтых пасадах і ўзорна захоўваюць воінскую дысцыпліну, — пасля выслугі ўстаноўленага тэрміну ваеннай службы ў воінскім званні радавога;
  • салдатам, якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў на ваенных кафедрах або факультэтах устаноў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі і здалі ўстаноўленыя праграмай падрыхтоўкі экзамены, — пры назначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні (без уліку выслугі ўстаноўленага тэрміну ваеннай службы ў воінскім званні радавога).

Прысваенне чарговага воінскага звання[правіць | правіць зыходнік]

Чарговае воінскае званне прысвойваецца ваеннаслужачаму пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну выслугі ў папярэднім воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне, роўнае або больш высокае, чым тое, якое прысвойваецца.

Для ваеннаслужачых складу «салдаты і сяржанты» ўстанаўліваюцца наступныя тэрміны выслугі ў воінскіх званнях:

радавы — тры месяца;

малодшы сяржант — тры месяца;

сяржант — тры месяца;

старшы сяржант — тры месяца;

старшына — не ўстанаўліваецца.

Ваеннаслужачым, якія маюць воінскае званне «сяржант», «старшы сяржант», чарговае воінскае званне на адну прыступку вышэй прадугледжанага па займаемай штатнай пасадзе можа быць прысвоена ў парадку заахвочвання.

Воінскае званне «яфрэйтар» можа быць прысвоена радавому, які назначаны на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне «яфрэйтар», а таксама ў парадку заахвочвання.

Ваеннаслужачыя могуць быць пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда або Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда, пасля зняцця або пагашэння судзімасці могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні службовымі асобамі, якія маюць права прысвойваць гэта воінскае званне, у адпаведнасці з заканадаўствам. Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

На існаванне сучаснай сістэмы воінскіх званняў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь сур’ёзны ўплыў аказалі традыцыі Савецкай Арміі і арміі Расійскай імперыі, у шэрагах якіх беларусы служылі ў ХІХ—ХХ стагоддзях.

У перыяд існавання ўласнай беларускай дзяржаўнасці ў форме Вялікага Княства Літоўскага, на сістэму воінскіх званняў арміі Вялікага Княства Літоўскага сур’ёзны ўплыў аказвала армія Польскага каралеўства. Так, напрыклад званню «малодшы лейтэнант» адпавядала званне «харунжы», званню «лейтэнант» адпавядала званне «падпаручнік», званню «старшы лейтэнант» адпавядала званне «паручнік», званню «капітан» у кавалерыі ВКЛ адпавядала званне «ротмістр».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.