Горацка-Мсціслаўскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горацка-Мсціслаўскае ўзвышша (2001)
Горацка-Мсціслаўскае ўзвышша (1977)

Горацка-Мсціслаўская ўзвышаная ўзвышша — узвышша ў Магілёўскай вобласці Беларусі. Найбольшая вышыня 239 м.

Займае найбольш высокую частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. Абмяжоўваецца далінай ракі Сож на поўдні і вярхоўямі ракі Проні на захадзе.

Аснову тэктанічнай будовы складае Аршанская ўпадзіна, запоўненая магутнымі адкладамі дэвонскіх і мелавых глін і вапнякоў. Асадкі антрапагену прадстаўлены невялікай магутнасці марэнай сожскага ўзросту. Характэрная асаблівасць раўніны — магутныя адклады лёсападобных карбанатных суглінкаў і супескаў таўшчынёй да 5—10 м, якія займаюць водападзелы рэчак і ствараюць плоскахвалістую платопадобную паверхню раўніны з суфазійнымі ярамі і лагчынамі глыбінёй да 20—30 м. На дне некаторых з іх цякуць ручаі. Часта трапляюцца сподкападобныя паніжэнні дыяметрам да 50 м і глыбінёй 1—1,5 м.

Глебы ўрадлівыя, дзярнова-палева-падзолістыя, часам дзярнова-карбанатныя з наяўнасцю гумусу ў ворным слоі да 2,5%. Частка глебаў моцна эрадзіраваныя. Пад ворывам 60%, натуральнай расліннасцю — 10% тэрыторыі (рэшткі ялова-дубовых лясоў і лугава-балотная расліннасць).

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 108. — 522 с. — 10 000 экз.