Пасілінгва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вокладка першага выдання Pasilingua

Пасілінгва (ад грэч. pas «весь, усякі» + лац.: lingua «мова») — праект міжнароднай штучнай мовы, распрацаваны прафесарам Паўлем Штэйнерам у Нойвідзе ў 1885 годзе. Адзін час мова лічылася сур’ёзным канкурэнтам валапюка, але з-за складанай граматыкі распаўсюджання так і не атрымала.

Алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

У алфавіце 31 літара:

  • 10 галосных: a, ä, é, e, i, y, o, u, ü
  • 21 зычная: b, c, ç, (/s/), d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, v, w, x, z

Таксама ёсць два дыграфы: ch i sch.

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Артыкль[правіць | правіць зыходнік]

Няпэўны артыкль: unu (м.), une (ж), una (н.).

Пэўны артыкль: to (м.), te (ж.), ta (н.).

Артыклі могуць скланяцца. Напрыклад: to (назоўны), tode (родны), toby (давальны), ton (вінавальны). Таксама яны могуць мець форму адзіночнага і множнага ліку.

Назоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Назоўнікі змяняюцца паводле склонаў, лікаў і родаў. Склонаў усяго 4, як у нямецкай мове.

Канчаткі:

  • мужчынскі род — -o (homino — мужчына);
  • жаночы род — -e (femine — жанчына);
  • ніякі род — -a (у канкрэтных назоўнікаў: cita — горад) ці -u (у абстрактных назоўнікаў: modestiu — сціпласць);
  • назоўны склон — няма, родны склон — -de, давальны склон — -by, вінавальны склон — -n;
  • множны лік — -s.

Прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]

Прыметнікі ўтвараюцца часцей за ўсё пры дапамозе суфікса -blo-.

Лічэбнікі[правіць | правіць зыходнік]

Лічэбнікі першага дзясятка: 1 — una, 2 — dua, 3 — quadra, 5 — quinqua, 6 — sexa, 7 — septa, 8 — octa, 9 — nova, 10 — deka.

Дзеясловы[правіць | правіць зыходнік]

Дзеясловы маюць чатыры формы спражэння і тры формы часу: mi morter — я паміраю, mi mortefer — я памёр, mi morterer — я памру.

Слоўнікавы склад[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка словаў запазычана з нямецкай, англійскай, французскай і лацінскай моў. Многія паняцці мелі сінонімы з асновамі з дзвюх розных моў, напрыклад, bono i guto у сэнсе «добра», deo i gotto у сэнсе «бог».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • F. Bodmer. The Loom of Language. New York, 1943.
  • H. Moser. Zur Universal-Sprache: Kritishe Studie über Volapük und Pasilingua. Berlin [Neuwied]: Heuser, 1887. 32 p. 408.9 M853u.
  • M. Pei. One Language for the World. New York: The Devin-Adair Company, 1958.
  • P. Steiner. Elementargrammatik nebst Übungsstücken zur Gemein- oder Weltsprache Pasilingua. Neuwied, 1885. 80 p.
  • P. Steiner. Summary of the Universal Language Pasilingua. Neuwied, 1900. 35 p.
  • L. Couturat, L. Leau. Histoire de la langue universelle. Paris, 1903. (Апісанне мовы пасілінгва гл. на с. 280—289.)