Столінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Столінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Столін
Кіраўнік Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 83,21 %, руская 14,71 %
Размаўляюць дома: беларуская 67,39 %, руская 29,14 %[2]
Насельніцтва (2009)
80 695 чал.[2] (2-е месца)
Шчыльнасць 24,15 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 97,28 %,
рускія — 1,15 %,
іншыя — 1,57 %[2]
Плошча 3 342,06[3]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
144 м[4]
Столінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Столінскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Пінскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 г. быў падзелены на 17 сельскіх саветаў: Асаўскі, Белавушскі, Беражноўскі, Беразцоўскі, Варанёўскі, Гараднянскі (вёска Гарадная), Глікаўскі, Дубайскі, Дубенецкі, Манькавічкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рухчанскі, Рэчыцкі, Стахаўскі, Стружскі, Фядорскі.

У 1941 г. акупаваны немцамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінула ў Століне і раёне 9309 чалавек.

Падчас акупацыі дзейнічалі Столінскія падпольныя райкомы КПБ(б) і ЛКСМБ партызанскія брыгады імя Молатава, «Савецкая Беларусь», асобны партызанскі атрад Столінскі.

Горад быў вызвалены ў ліпені 1944 г. ў выніку наступлення на Баранавічка-Брэсцкім напрамку падчас Беларускай аперацыі 1944 г.

19 студзеня 1961 г. быў далучаны горад Давыд-Гарадок і сельсаветы скасаванага Давыд-Гарадоцкага раёна.

Прырода

Пад лесам знаходзіцца 35 % тэрыторыі Столінскага раёна. Працякае рака Прыпяць з прытокамі Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 253 возеры плошчай больш за 0,1 га. У асноўным гэта азёры-старыцы рэк Прыпяць, Гарынь, Сцвіга. Агульная плошча азёр складае 625 га. Найбольшае па плошчы возера - Вялікае Засомінае (101,65 га). На тэрыторыі Столінскага раёна размешчаны ландшафтныя заказнікі «Альманскія балоты», «Сярэдняя Прыпяць».

Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[5]

Эканоміка

Праз Столінскі раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Сарны (Украіна), аўтадарогі на Пінск і Тураў.

У раёне на 1 снежня 2010 г. дзейнічала 19 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК), 1 адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ), каля 30 фермерскіх гаспадарак. Працуе торфапрадпрыемства «Глінка» ў вёсцы Калоднае, завод лінейнага абсталявання ў Плотніцы.

Карысныя выкапні

Карысныя выкапні прадстаўлены радовішчамі торфу, тугаплаўкіх і лёгкаплаўкіх глін, будаўнічых і кварцавых пяскоў, гаручых сланцаў.

Па разведаным запасам тугаплаўкіх глін (каля 24 млн т) раён займае першае месца ў краіне. Сыравінная база тугаплаўкіх глін прадстаўлена 5 радовішчамі з агульнымі прамысловымі запасамі 21,9 млн т[6].

Культура

На тэрыторыі раёна працуе 28 сярэдніх, 14 базавых, 8 пачатковых, 2 спартыўныя, 2 музычныя школы. Таксама працуе 14 дашкольных устаноў і 59 клубаў.

Выдаецца раённая газета «Навіны Палесся».

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Столінскі раён з'яўляецца найбуйнейшым па плошчы раёнам Беларусі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 6. Кн.1:Пузыны-Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:Г.П.Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. - Мн.: БелЭн,2001 - 425-426сс. ISBN 985-11-0214-8
  • Карсека М. М. Калоднае. З гiсторыi вёскi у Столiнскiм раёне. — Пiнск: Ред. газеты «Пiнскi веснiк», 1998.

У Сеціве


Зноскі