Цэлесцін V

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Цэлестын V (Папа Рымскі))
Jump to navigation Jump to search
Цэлесцін V
лац.: Celestinus PP. V
Цэлесцін V
Герб
192-і Папа Рымскі
5 ліпеня 1294 — 13 снежня 1294
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Мікалай IV
Пераемнік Баніфацый VIII

Імя пры нараджэнні П'етра Анджэлары дэль Муронэ
Арыгінал імя
пры нараджэнні
Pietro da Morrone
Нараджэнне 1215(1215)
Смерць 19 мая 1296(1296-05-19)
Пахаванне Базіліка Санта-Марыя-дзі-Калемаджа, Л’Акуіла
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Цэлесцін V (лац.: Celestinus PP. V), свецкае імя — П'етра Анджэлары дэль Маронэ (італ.: Pietro da Morrone); 1215, сучасная правінцыя Ізернія, Італія — 19 мая 1296, Фумонэ, Папская вобласць) — Папа Рымскі з 5 ліпеня па 13 снежня 1294 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П'етра быў сынам селяніна з Ізерніі. У 12 гадоў уступіў у ордэн бенедыкцінцаў, але неўзабаве вырашыў правесці жыццё пустэльнікам, для чаго выдаліўся на гару Муронэ ў Абруца. Да яго далучыліся аднадумцы і арганізавалі ордэн пустэльнікаў Святога Даміяна, або муранітаў. Пасля смерці Цэлесціна V члены гэтага ордэна сталі вядомыя як Цэлесцінцы, па імі заснавальніка. П'етра пабудаваў царкву, стаў абатам манастыра. Ён імкнуўся весці евангелічнае жыццё і набыў славу святога.

Неапалітанскі кароль Карл II прывёз П'етра са Сьельмоны ў Абруца ў Перуджу, дзе кардыналы, якія сабраліся на канклаў, выбіралі пераемніка Мікалаю IV. Пры падтрымцы Карла II 5 ліпеня 1294 года П'етра быў выбраны Папам (на той момант яму было амаль 80 гадоў).

13 снежня 1294 года Цэлесцін падпісаў акт пра адстаўцы, складзены кардыналам Бенедэта Каэтані (будучым Папам Баніфацыем VIII). Калегія кардыналаў безумоўна прыняла адстаўку Папы. Сканаў Цэлесцін 19 мая 1296 года ў крэпасці, у якую ён быў пасаджаны сваім пераемнікам Баніфацыем VIII.

Кананізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1313 годзе Цэлесцін V быў кананізаваны Папам Кліментам V пасля ўплыву на гэты працэс з боку караля Францыі Філіпа Прыгожага і ўсеагульнага ўхвалення з боку грамадства[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Целестин V // Веруш Ковальский Я. Папы и папство. — М.: Издательство политической литературы, 1991.

Зноскі

  1. John N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi, Edizioni Piemme S.p.A., 1989, Casale Monferrato (AL), ISBN 88-384-1326-6, p. 526

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]