Ян XXI
Ян XXI | ||
---|---|---|
лац.: Ioannes PP. XXI | ||
![]() | ||
![]() | ||
|
||
8 верасня 1276 — 20 мая 1277 | ||
Царква | Каталіцкая Царква | |
Папярэднік | Адрыян V | |
Пераемнік | Мікалай III | |
Адукацыя | ||
Месца працы | ||
Нараджэнне |
паміж 1210 і 1220 |
|
Смерць |
20 мая 1277 |
|
![]() |
Ян XXI (лац. Ioannes PP. XXI, свецкае імя: Петрус Рэбулі Юліяні або Педру Жуліян, парт. Pedro Julião або Пётр Іспанскі, лац. Petrus Hispanus; паміж 1210 і 1220 — 20 мая 1277) — Папа Рымскі з 8 верасня 1276 па 20 мая 1277. Адзіны Папа партугальскага паходжання.
Пасля абрання яго папам, Ян паставіў сваёй задачай падрыхтаваць крыжовы паход. Лічачы галоўнай перашкодай для гэтага спрэчку паміж Альфонсам Кастыльскім і Філіпам III аб спадчыне ў Кастыліі, Ян, робячы ўсё для спынення канфлікту, адправіў у Парыж легатаў з самымі шырокімі паўнамоцтвамі. Аднак, нягледзячы на прадпрымаемыя намаганні спрэчка зацягнулася, між тым Папа быў смяротна паранены ўпалым дахам новага дому.
Ян славіўся сваёй вучонасцю, і нават лічыўся чараўніком, да прыняцця духоўнага сану. Ён напісаў каментар на творы Арыстоцеля і Тамаша Аквінскага і шмат іншых трактатаў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ян XXI на Catholic Encyclopedia