Перайсці да зместу

103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
103-я Вiцебская асобная гвардзейская ордэна Леніна, Чырванасцяжная, ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантная брыгада імя 60-годдзя СССР
Нарукаўны знак 103-й асобнай брыгады
Гады існавання з жніўня 1944 г.
Краіна  СССР
 Беларусь
Уваходзіць у Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып airborne infantry brigade[d] і Савецкая гвардыя
Дыслакацыя Віцебск
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Пражская вясна
Вайна ў Афганістане (1979—1989)
Міратворчая місіі ў Ліване
Міратворчая аперацыя АДКБ у Казахстане
Знакі адрознення Савецкая гвардыя Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава II ступені
Камандзіры
Дзеючы камандзір гвардыі-палкоўнік Шадура[1]
Вядомыя камандзіры Павел Грачоў (1985—1988)
Яўген Бачароў (1988—1991)

103-я Вiцебская асо́бная гвардзе́йская ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантная брыгада імя 60-годдзя СССР — адно з падраздзяленняў Cілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя брыгады ў савецкі перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1944 года са складу часцей і злучэнняў, якія прыбылі з дзеючай арміі, а таксама з ізноў сфарміраваных, у складзе паветрана-дэсантных войскаў былі створаны тры гвардзейскіх паветрана-дэсантных карпусы — 37-ы, 38-ы і 39-ы, якія ў кастрычніку таго ж года былі зведзены ў Асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную армію. У яе ўвайшлі дзевяць гвардзейскіх паветрана-дэсантных дывізій — 13-я, 98-я і 99-я (37-ы ВДК), 11-я, 12-я і 16-я (38-ы ВДК), 8-я, 14-я і 100-я (39-ы ВДК). Але ў такім выглядзе армія праіснавала нядоўга. У снежні 1944 года было прынята рашэнне ўвесці ў бой на найбольш важным напрамку паветрана-дэсантныя войскі ў якасці стралковых дывізій. Пачалося перафармаванне ПДВ па штатах стралковых дывізій. У выніку была створана агульнавайсковая 9-я гвардзейская армія ў складзе трох карпусоў (37-ы, 38-ы і 39-ы). Карпусы і дывізіі сталі называцца стралковымі, некаторыя дывізіі атрымалі новыя нумары.

Згодна з загадам Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання №0047 ад 18 снежня 1944 года і загадам камандзіра 37-га гвардзейскага стралковага Свірскага орпуса №0073 ад 28 снежня 1944 года на базе 13 гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі фарміруецца 103-я гвардзейская стралковая дывізія.

3 чэрвеня 1946 года 103-я гвардзейская стралковая дывізія была перафарміравана у 103-ю гвардзейскую Чырванасцяжную Ордэна Кутузава 2-й ступені паветрана-дэсантную дывізію. Дывізія з 1946 года дыслакавалася ў Віцебску.

У 1968 годзе 103-я паветрана-дэсантная дывізія ўдзельнічала ў аперацыі «Дунай» пры ўварванні ў Чэхаславакію.

Дывізія ўдзельнічала ў вайне ў Афганістане з першага (25 снежня 1979 года) і да апошняга (15 лютага 1989 года) дня.

Злучэнне ва Узброеных Сілах Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе на базе ўпраўлення дывізіі было створана ўпраўленне Мабільных сіл Рэспублікі Беларусь. На базе 317 ПДП — 317-я асобная мабільная брыгада, на базе 350 ПДП — 350-я асобная мабільная брыгада, на базе 357 ПДП — 357-я асобны навучальны мабільны батальён. Артылерыйскі полк — расфармаваны.

У 1995 годзе Упраўленне мабільных сіл было перададзена ў склад сухапутных войскаў. У тым жа годзе расфармаваны 357-ы анмб.

У 2002 годзе расфарміроўваюць 350-ю амб і Упраўленне мабільных сіл. У канцы 2002 года 317-й асобнай мабільнай брыгадзе перадаюць сцяг 103-й ПДД. З гэтага моманту яна стала называцца 103-я асобная мабільная брыгада.

Па выніках 20132014 гадоў злучэнне прызнана лепшым у сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі[2].

З 2 жніўня 2016 года брыгада была перайменавана ў 103-й асобную гвардзейскую ордэна Леніна, Чырванасцяжную, ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантную брыгаду імя 60-годдзя СССР[3].

14 студзеня 2020 года міністрам абароны Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб прысваенні брыгадзе наймення па пункце дыслакацыі: 103-я Віцебская асобная гвардзейская паветрана-дэсантная ордэна Леніна, Чырвонасцяжная, ордэна Кутузава II ступені брыгада імя 60-годдзя СССР[4].

У студзені 2022 года падраздзяленне, а менавіта міратворчая рота з яго складу, адпраўлена для ўдзелу ў міратворчай аперацыі АДКБ на тэрыторыі Казахстана[5].

Зноскі