120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада
120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1992 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь |
Тып | брыгада |
Дыслакацыя | Мінск |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі-палкоўнік Кулажын[1] |
Вядомыя камандзіры | генерал-палкоўнік Аляксандр Чумакоў (1980—1986) |
120-я асо́бная гвардзе́йская механіза́ваная Рагачо́ўская, Чырвонасця́жная, о́рдэнаў Суво́рава і Куту́зава II ступе́ні брыга́да імя́ Вярхо́ўнага Саве́та Белару́скай ССР[2] — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]Была сфармавана ў сакавіку 1942 года ў Омску ў якасці 308-й стралковай дывізіі. Увайшла ў склад 24-й арміі Сталінградскага фронту. Прыняла ўдзел у Сталінградскай бітве ў складзе 62-й арміі генерала В.І.Чуйкова.
Прымала ўдзел у Курскай бітве, вызваляла Бранск, Клімавічы, Касцюковічы. 23 верасня 1943 года за праяўленыя асабовым складам мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за горад Арол 308-я стралковая дывізія была пераўтворана ў 120-ю гвардзейскую стралковую дывізію.
9 чэрвеня 1943 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў бітве на Волзе злучэнне ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.
26 ліпеня 1944 года за доблесць і мужнасць, праяўленыя ў баях за Рагачоў, загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага дывізіі прысвоена ганаровае найменне Рагачоўскай.
27 ліпеня ўдзельнічала ў штурме Беластока. За адрозненні ў гэтых баях 9 жніўня ўсе яе палкі былі ўдастоены ганаровага наймення «Беластоцкіх».
За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў ходзе Усходне-Прускай наступальнай аперацыі 5 красавіка 1945 года была ўзнагароджана ордэнам Кутузава 2-й ступені. 26 красавіка 1945 года за адрозненні ў баях ўзнагароджана ордэнам Суворава 2-й ступені.
Удзельнічала ў Берлінскай наступальнай аперацыі, перамогу сустрэла ў баях каля Брандэнбурга.
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вайны перадыслакавалася ў Мінск і размясцілася ў ваенным гарадке Уручча.
У 1957 годзе дывізія была ператворана ў мотастралковую.
Войскі дывізіі ўдзельнічалі ў вучэннях «Днепр» (1967), «Нёман» (1968), «Дзвіна» (1970), «Вясна-75», «Бярэзіна» (1980), «Захад-81».
За заслугі «ў справе абароны Савецкай Радзімы, высокія вынікі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы» ёй было прысвоена імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967), яна была ўзнагароджана Памятным сцягам (1967) і Ленінскай юбілейнай Ганаровай граматай (1970) ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР.
У 1982 годзе 120-я гвардзейская мотастралковая дывізія разгортвалася ў 5-ы асобны гвардзейскі армейскі Рагачоўскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава корпус імя Вярхоўнага Савета БССР — злучэнне брыгаднай арганізацыі. Аднак з пачаткам скарачэнняў узброеных сілаў у 1989 годзе 5-й гвардзейскі ААК зноў стаў 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіяй.
У Рэспубліцы Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]З 1992 года дывізія — у складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 1 лютага 2002 года падчас рэфармавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 120-я гвардзейская мотастралковая дывізія была перафарміравана ў 120-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду з захаваннем ганаровых найменняў і баявых ордэнаў. У 2005 годзе ў складзе брыгады сфарміравана міратворчая рота, але пазней перададзена 103-й брыгадзе[3].
Брыгада прынімала ўдзел у комплексных аператыўных вучэннях «Бярэзіна-2002», «Шчыт Айчыны–2004», «Восень-2008», комплексных аператыўных вучэннях 2005 і 2007 гадоў, аператыўна-стратэгічным вучэнні «Захад-2009», сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза–2011», сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2013».
Зноскі
- ↑ Белорусская военная газета «Во славу Родины!» - «НАРОД БЕЛАРУСИ ДОВЕРИЛ НАМ БЕЗОПАСНОСТЬ РОДИНЫ, МИР И СПОКОЙСТВИЕ НА БЕЛОРУССКОЙ ЗЕМЛЕ» Архівавана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 8 чэрвеня 2021 г. № 184-ПСР7 Аб узнагароджанні 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай Рагачоўскай Чырвонасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені брыгады імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Что представляет собой миротворческая рота, отправленная Беларусью в Казахстан(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2023. Праверана 8 студзеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://m.mil.by/ru/smi/army_magazine/army/700/view/ Архівавана 30 верасня 2017.
- http://vsr.mil.by/2014/03/15/120-ya-gvardejskaya-rogachevskaya-krasnoznamennaya-ordenov-suvorova-i-kutuzova-otdelnaya-mexanizirovannaya-brigada-imeni-verxovnogo-soveta-belorusskoj-ssr/ Архівавана 12 верасня 2016.
- Гісторыя 308-й стралковай дывізіі. (руск.)