Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Стадыёны Беларусі using HotCat |
др removed Category:Футбольныя стадыёны using HotCat |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
{{fb end}} |
{{fb end}} |
||
[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны]] |
|||
[[Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Віцебска]] |
[[Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Віцебска]] |
Версія ад 01:12, 4 кастрычніка 2013
ЦСК Віцебскі | |
---|---|
Месцазнаходжанне |
Віцебск, Беларусь, пр. Люднікова д.12 |
Пабудаваны | 1978 |
Адкрыты | 1978 |
Хатняя каманда | ФК Віцебск |
Умяшчальнасць | 8 144 месцы |
Памеры поля | 105 x 68 м |
Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс — цэнтральны спартыўны комплекс Віцебска, створаны ў 1998-2001 г. у выніку рэканструкцыі гарадскога стадыёна “Дынама”, пабудаванага ў 1937 г. на 5 тыс. месцаў.
Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам “Віцебскграмадзянпраект”. Аўтары праекта - В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Агульная плошча комплекса 13555 м²; магутнасць 8470 гледачоў (плануемая магутнасць пасля другой чаргі рэканструкцыі – 15500 гледачоў).
Структура комплекса
Спорткомплекс уключае: 2 футбольныя палі (105+68); легкаатлетычнае ядро – 8 бегавых дарожак, сектары для прыжкоў у дліну, вышыню з шэстам, для кідання молата; спецыялізаваны зал для бокса; канькабежную дарожку; заходнюю трыбуну, у якой размешчаны трэніровачны легкаатлетычны манеж; гульнёвы спартыўны зал для валейбола і баскетбола з трыбунамі на 330 гледачоў; залы атлетычнай гімнастыкі, аэробікі; узнаўленчы цэнтр; кабінет допінг-кантролю, кафэ і іншыя падсобныя і службовыя памяшканні.
На базе спорткомплекса праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі спаборніцтвы па баскетболе, валейболе, тэнісе, футболе і інш.
Літаратура
- Соколов, А.П. Витебский центральный спортивный комплекс / А.П. Соколов // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. - Мн., 2005. – С. 112.