Трайдзень: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57: Радок 57:


У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.
У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.

[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у [[Кернаў|Кернаве]], які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.]]
[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у [[Кернаў|Кернаве]], які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.]]


У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю [[Польшча|Польшчу]] — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір'е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Горад Кернава|Кернаў (Кернава)]]. Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў ''«горадам у зямлі Традзеня»'' або ''«горадам Трайдзеня»'', з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы. [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслаў II]], князь мазавецкі, ажаніўся з трайдзеневай дачкою [[Гаўдэмунда]]й. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.
У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю [[Польшча|Польшчу]] — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір'е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Горад Кернава|Кернаў (Кернава)]]. Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў ''«горадам у зямлі Традзеня»'' або ''«горадам Трайдзеня»'', з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.

У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена [[Гаўдэмунда]] (у хрышчэнні Соф'я) выйшла замуж за мазавецкага князя [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслава II]] з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся [[земгалы]]. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць [[яцвягі|яцвягаў]]. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.


У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. У 1280 г., паводле падання, была заснаванае [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 г. Трайдзень захапіў [[Герцыке]], адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]] і прымусіў немцаў аддаць яму Дынабург узамен Герцыке.
У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. У 1280 г., паводле падання, была заснаванае [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 г. Трайдзень захапіў [[Герцыке]], адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]] і прымусіў немцаў аддаць яму Дынабург узамен Герцыке.

Версія ад 22:54, 1 студзеня 2016

Трайдзень
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Вялікі князь літоўскі
1269/1270 — 1282
Папярэднік Шварн Данілавіч
Пераемнік Будзікід

Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1282(1282)
Бацька Від(?)
Дзеці сыны: Будзікід(?), Будзівід(?)
дачка:Гаўдэмунда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трайдзень, Трайдзен (? — 1282) — вялікі князь літоўскі (1270—1282). Вёў зацятую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам і Галіцка-Валынскім княствам. Значна пашырыў межы Вялікага Княства Літоўскага.

Паходжанне

Паходжанне невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня — Віда, і яго брата Гердзеня, быццам сваякоў Міндоўга і разам з ім нашчадкаў полацкіх князёў, але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў Войшалк і Шварн, і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь Льва Данілавіча помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.

Вячаслаў Насевіч дапускае, што Трайдзень (Трайдзен) увогуле быў не літоўскім, а яцвяжскім князем — уладаром княства Дайнава, якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал Нёмана. Прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай Літоўскай дзяржавы — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя Яцвязі імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў[1].

Дзейнасць

Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. Міхал Эльвіра Андрыёлі, XIX стагоддзе

Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома, толькі што за часам Міндоўга ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У 1270 г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для Галіцка-Валынскага княства падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за Ірада і Нерона.

Трайдзень працягваў палітыку апоры на Новагародскае, Гарадзенскае і Полацкае княствы для кансалідацыі ў межах сваёй дзяржавы балцкіх земляў, найперш Нальшанаў і Дзяволтвы, а таксама Жамойці і земляў яцвягаў. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад Тэўтонскага ордэна. Трайдзень падтрымліваў барацьбу прусаў з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю Команту ў арганізацыі паходу ў Кульмскую зямлю. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў ВКЛ, дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля Гродна і Слоніма.

Выкліканы абраннем Трайдзена канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам на доўгі час ставіць Літву ва ўмовы барацьбы на два фронты. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з Уладзімірам Васількавічам Валынскім і захоўвае мірныя дачыненні з Львом Галіцкім. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў Драгічын, які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы за разрабаванне Драгічына, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан пасылаў да Льва войска на чале з Ягурчынам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — Раману Бранскаму, Глебу Смаленскаму, князям тураўскім і пінскім. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы вакольны горад Новагародка яны пайшлі з ВКЛ.

У 1277 г. Трайдзень аблажыў Дзюнабург, у яго войску было шмат русінаў-лучнікаў, напэўна палачанаў, для штурму выкарыстоўваліся чатыры вялікія рухомыя абложныя вежы і балісты. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з Мамшынам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.

Рэшткі старажытных умацаванняў у Кернаве, які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.

У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу яцвягам, якія ваявалі Мазовію і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да Любліна. Найбольш пацярпела Мазовія, мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір'е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў Літву, разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі Кернаў (Кернава). Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў «горадам у зямлі Традзеня» або «горадам Трайдзеня», з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да Лівоніі. Трайдзень нагнаў іх каля Ашэрадэна і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у бітве пры Ашэрадэне. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і ВКЛ. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.

У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена Гаўдэмунда (у хрышчэнні Соф'я) выйшла замуж за мазавецкага князя Баляслава II з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся земгалы. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць яцвягаў. Да гэтага году Мацей Стрыйкоўскі адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.

У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на Самбію. Паводле трайдзеневага загаду Найміс ваюе Памезанію. У 1280 г., паводле падання, была заснаванае Коўна. У 1281 г. Трайдзень захапіў Герцыке, адрэзаў Дынабург ад астатняй Лівоніі і прымусіў немцаў аддаць яму Дынабург узамен Герцыке.

Смерць

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, Трайдзень памёр сваёй смерцю. Пазнейшыя летапісы апавядаюць, што ў 1282 годзе Трайдзеня забілі два нальшанцы — Стуманд і Гірдзела, якія пасля ўцяклі да немцаў, падасланыя адным з нальшанскіх князёў — Полюшам, былым сепаратыстам, які збег з Літвы, прыняў каталіцтва і ўдзельнічаў у паходах тэўтонскіх рыцараў на ВКЛ, помсцячы за страту сваіх уладанняў.

Магчымы радавод

 NN
 ├──>NN 
 │    ├─>?Від
 │    │    ├─>Трайдзень 
 │    │    │     ├─>Будзікід  
 │    │    │     ├─>Будзівід
 │    │    │     │     ├─>Віцень
 │    │    │     │     ├─>ГедзімінГЕДЗІМІНАВІЧЫ
 │    │    │     │     ├─>Воін
 │    │    │     │     └─>Фёдар
 │    │    │     └─>Гаўдэмунда
 │    │    ├─>Борза       
 │    │    ├─>Лесій        
 │    │    ├─>Свелкеній   
 │    │    ├─>Сірпуцій    
 │    │    └─>NN дачка    
 │    └─>Гердзень ∞ Еўпраксія
 │          ├─>Андрэй 
 │          └─>?
 │                
 └──>NN
      ├─>Даўспрунк
      │     ├─>ТаўцівілБрачыслаўна кнж. полацкая
      │     │     └─>Іван       
      │     ├─>Едзівід
      │     └─>NN дачка ∞ Даніла Раманавіч кн. галіцкі
      ├─>Міндоўг
      │     ├─>Войшалк 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>?Даўмонт 
      │     ├─>NN дачка              
      │     ├─>Рукля
      │     └─>Рупек
      └─>NN дачка
            └─>Транята

Зноскі

Літаратура

Шаблон:ПА