Інгушэція: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: hu:Ingusföld |
Ptbotgourou (размовы | уклад) др r2.6.5) (робат змяніў: kv:Галгай Республика |
||
Радок 115: | Радок 115: | ||
[[kbd:Республикэ Ингуш]] |
[[kbd:Республикэ Ингуш]] |
||
[[ko:인구시 공화국]] |
[[ko:인구시 공화국]] |
||
[[kv:Галгай Республика]] |
|||
[[kv:Ингушетия]] |
|||
[[lt:Ingušija]] |
[[lt:Ingušija]] |
||
[[lv:Ingušija]] |
[[lv:Ingušija]] |
Версія ад 09:49, 4 лістапада 2011
| |||
Афіцыйная мова | руская, інгушская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Рэспубліка | ||
Федеральная акруга | Паўднёвая | ||
Эканамічная акруга | Паўночна-Каўказская | ||
Сталіца | Магас | ||
Прэзідэнт | Мурат Зязікаў | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
87 месца 4 000 км2 | ||
Насельніцтва - Усяго (2005) - Шчыльнасьць |
73 месца 467 294 116,8/км² | ||
Аўтамабільны код | 06 | ||
Часавы пояс | UTC+3 |
ІНГУШЭЦІЯ, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Чачнёй, Паўночнай Асеціяй і Грузіяй.
Інгушэція не мяжуе з Кабардына-Балкарыяй, нягледзячы на тое, што наяўнасць такой мяжы адзначана на афіцыйных сайтах абедзвюх рэспублік. Інгушэцію ад КБР аддзяляе (сапраўды вельмі вузкая) паласа зямлі, на якой размешчанае паселішча з асяцінскім назовам Хурыкау («Сонечнае сяло») пераважна населенае інгушамі. Хоць сітуацыя з гэтым пярэсмыкам няпростая, фармальна і юрыдычна ён адносіцца да Паўночнай Асеціі. Паміж Паўночнай Асеціяй і Інгушэціяй існуе тэрытарыяльны спор — Інгушэція аспрэчвае частку Прыгараднага раёна Паўночнай Асеціі на ўсход ад Уладзікаўказа. Па тэрыторыі Інгушэція — самы маленькі рэгіён Расіі (не ўлічваючы гарадоў федэральнага падначалення Масквы і Санкт-Пецярбурга).
Інгушэція размешчаная на паўночных схілах перадгор'я Вялікага Каўказскага хрыбта, у цэнтральнай яго часткі. Назоў рэспублікі адбываецца ад рускага наймення карэннага насельніцтва (інгушы — верагодня, ад назову сяла Ангушт). Саманазва народа — «галагай».
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва 465,0 тыс. чал. (2005); інгушы (77,3 %), чачэнцы (20,4 %), рускія (1,2 %). Шчыльнасць насельніцтва:141,6 чал./км2, удзельная вага гарадскога насельніцтва: 42,6 %.
Гісторыя
Інгушэція ўвайшла ў склад Расійскай імперыі у 1810 годзе. У 1860 году па ўказе імператара Аляксандра II ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа была створана Церская вобласць, у склад якой увайшлі Чачэнская, Ічкерыйская, Інгушская і Нагорная акругі.
Пасля ўсталявання Савецкай улады, у сакавіку 1920, Церская вобласць была расфармавана, а Чачэнская (аб'яднаны з Ічкерыйскай) і Інгушская (аб'яднаная з Нагорнай) акругі сталі самастойнымі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі. Праз год, 20 студзеня 1921 года, Чачня і Інгушэція разам з Карачаева-Чаркесіяй, Кабардына-Балкарыяй і Паўночнай Асеціяй увайшлі ў ізноў створаную Горскую АССР. 7 лістапада 1924 года Горская АССР была ліквідаваная, у сувязі з чым была утворана Інгушская АО у складзе РСФСР.
15 студзеня 1934 была створана Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць, якая 5 снежня 1936 года стала Чачэна-Інгушскай АССР (ЧІАССР). У лютым 1944 года ў сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў аўтаномія была расфармаваная, пры гэтым Інгушэція ўвайшла ў Паўночна-Асяцінскую АССР у якасці Назранского раёна.
9 студзеня 1957 з вяртаннем дэпартаваных жыхароў Чачэна-Інгушская АССР была адноўлена (пры гэтым Прыгарадны раён, які да гэтага часу ўжо засялілі асяціны, быў уключаны ў склад Паўночнай Асеціі). 15 мая 1991 года ЧІАССР пераназвана ў Чачэна-Інгушскую Рэспубліку. 1 кастрычніка 1991 года рашэннем Вярхоўнага Савета РСФСР Чачэна-Інгушская Рэспубліка была падзеленая на Чачэнскую і Інгушскую Рэспублікі. У склад рэспублікі ўвайшлі тры адміністрацыйных раёна былой Чачэна-Інгушэціі: Сунжанcкі, Малгабекскі і Назранскі. Сталіцай абраны былы раённы цэнтр Назрань. Будуецца новая сталіца — горад Магас.
Адміністратыўны падзел
Рэспубліка падзяляецца на 4 раёны:
У Інгушэціі 4 горада: Магас (сталіца рэспублікі), Назрань, Малгабек, Карабулак. На тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца самы вялікі ў Расіі па колькасці жыхароў сельскі населены пункт — станіца Аржданікідзаўская (65,5 тысяч чалавек), а таксама самы маленькі ў Расіі горад — Магас (301 чалавек).
Сімволіка
Гл. таксама
Спасылкі
Інгушэція на Вікісховішчы |