Перайсці да зместу

Аляксандр Васілевіч Мядзведзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Мядзведзь
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная барацьба[d]
Нарадзіўся 16 верасня 1937(1937-09-16)[1][2]
Памёр 2 верасня 2024(2024-09-02)[3] (86 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнер Pavel Grigoryev[d] і Q28500489?
Рост 190 см
Вага 120 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Васілевіч Мядзведзь (16 верасня 1937(1937-09-16)[1][2], Белая Царква, Кіеўская вобласць2 верасня 2024(2024-09-02)[3], Мінск) — беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба), прафесар (1976).

Нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў г. Белая Царква Кіеўскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1965).

Выступаў у волнай барацьбе ў паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа; 1968, Мехіка; 1972, Мюнхен). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970).

З 1972 года — трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 — галоўны трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе.

З 1981 года — прэзідэнт нацыянальнай федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 года — Федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Сааўтар цыкла прац, у т. л. падручніка «Фізічнае выхаванне студэнтаў асноўнага аддзялення» і комплекса вучэбна-метадычных дапаможнікаў па тэорыі і методыцы фізічнага выхавання.

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Памёр 2 верасня 2024 года[6]..

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Заслужаны майстар спорту (1963).
  • Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1969).
  • Заслужаны трэнер Беларусі (1976) і СССР (1980).
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

З 1970 года ў Беларусі праводзіўся традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя (катэгорыя Гран-пры). З 2024 года праходзіць міжнародны турнір памяці Аляксандра Мядзведзя.

  1. а б Медведь Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Aleksandr Vasilyevich Medved // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Умер легендарный борец Александр МедведьБеларускае тэлеграфнае агенцтва, 2024.
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
  6. Памёр легендарны барэц Аляксандр Мядзведзь