Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009 (19-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2009 года.
У турніры прымала ўдзел 14 каманд. Турнір прайшоў у два кругі. Вышэйшая ліга ў апошні раз праходзіла ў такім фармаце — у наступным сезоне гуляла 12 каманд у тры кругі.
Чэмпіёнскі тытул чацвёрты раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (шосты тытул у гісторыі клуба).
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Нафтан» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй, чым брэсцкае «Дынама» і «Шахцёр», а «Нёман» — вышэй «Тарпеда» дзякуючы большай колькасці перамог. 2. Пры роўнай колькасці ачкоў, перамог і выніках вочных паядынкаў брэсцкае «Дынама» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй, чым «Шахцёр», дзякуючы лепшай агульнай розніцы забітых і прапушчаных мячоў. 3. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.