Гастыліян
Гай Валент Гастыліян Месій Квінт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дэцый Траян і Герэній Этруск | ||||||
Пераемнік | Трэбоніян Гал і Валузіян | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 230 |
||||||
Смерць |
лістапад 251 |
||||||
Бацька | Дэцый Траян | ||||||
Маці | Герэнія Этрусцыла[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гай Валент Гастыліян Месій Квінт (лац.: Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus, нар. пасля 230—251) — рымскі імператар у 251 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гастыліян нарадзіўся ў Сірміі (суч. Срэмска-Мітравіца, Сербія) у Ілірыі пасля 230 года. Ён быў малодшым сынам імператара Дэцыя і яго жонкі, Герэніі Этрусцылы. Пасля таго, як яго бацька абвясціў сябе імператарам, Гастыліян заставаўся ў Рыме з маці Герэніяй Этрусцылай як сімвал улады Дэцыя, у той час як бацька з братам вялі войны на межах імперыі. У 251 годзе ён атрымаў тытул «Правадыра моладзі» (лац.: princeps iuventutis).
Пасля гібелі імператараў-суправіцеляў у бітве з готамі і абвяшчэннем легіёнамі Трэбоніяна Гала новым главой дзяржавы ўзнікла пагроза грамадзянскай вайны, што было б пагібельным для імперыі, якая пакутвала ад разнастайных крызісаў. Але неўзабаве малады імператар загінуў падчас эпідэміі чумы ў Рыме, што адкрыла дарогу да ўлады Трэбоніяну Галу з яго сынам Валузіянам. Цікава, што Гастыліян памёр сваёй смерцю, што дастаткова рэдкай з’явай сярод кіраўнікоў Рыма той эпохі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў. 7. 21. 4.
- Еўтропій. Брэвіярый ад заснавання Горада. 9. 5.
- Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 30.
- Псеўда-Аўрэлій Віктар. Выманні пра жыццё і норавы рымскіх імператараў. 30.
- Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. 7. 1.