Перайсці да зместу

Джэймс Кук Браўн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Кук Браўн
англ.: James Cooke Brown
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jim Brown
Дата нараджэння 21 ліпеня 1921(1921-07-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2000(2000-02-13)[1][2] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнаўства
Жанр навуковая фантастыка

Джэймс Кук Браўн (англ.: James Cooke Brown, 21 ліпеня 192113 лютага 2000) — сацыёлаг, пісьменнік-фантаст, аўтар штучнай мовы лаглан.

Браўн стварыў у адносна маладым узросце настольную гульню "Кар'еры" ("Careers"), якая стала вельмі папулярнай у ЗША. Прыбытак ад вытворчасці гэтай гульні даў яму магчымасць займацца такімі не прыносячымі даходу справамі, як канструяванне моў.

У апошнія гады свайго жыцця напісаў чарнавік твора па эканоміцы, у якім ён прапаноўваў пераход ад рынку працы да рынку працоўных месцаў. У кнізе параўноўваў эканоміку са стыкоўкай касмічных караблёў, і некалькі белетрычна, рабіў вывад, што камп'ютары, якія здольны дакладна састыкаваць касмічныя караблі, здольны таксама ўпарадкаваць рынак працоўных месцаў.

Аўтар навукова-фантастычнага рамана The Troika Incident (1970).

Памёр на Вогненнай зямлі з-за сардэчнага прыступу падчас падарожжа вакол Паўднёвай Амерыкі на яхце.

Зноскі

  1. а б James Cooke Brown // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г The Encyclopedia of Science Fiction / P. Nicholls, J. Clute, D. Langford — ISSN 3049-7612 Праверана 20 верасня 2021.
  3. ISFDB — 1995. Праверана 20 верасня 2021.
  4. http://www.jobmarketbook.com/About.html Праверана 20 верасня 2021.