Універсітэт Пантэон-Асас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Пантэон-Асас
(Парыж ІІ)
фр.: Université Panthéon-Assas
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Panthéon-Assas
Міжнародная назва англ.: Panthéon-Assas University
Заснаваны 1970
Тып дзяржаўная ВНУ
Студэнты 16 221[1], 14 490[2], 15 223[2], 17 492[2], 17 687[2], 15 804[2], 16 592[2], 16 989[2], 16 221[2], 15 371[2], 16 526[2], 16 681[2], 19 018[2], 15 637[2], 14 499[2] і 15 602[2]
Размяшчэнне Парыж
Сайт u-paris2.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Пантэон-Асас (фр.: Université Panthéon-Assas) або Універсітэт Парыж ІІ (фр.: Université Paris II) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. З'яўляецца лепшым юрыдычным універсітэтам Францыі. 80 % ад агульнай колькасці студэнтаў вучыцца на факультэтах права, 11% ад агульнай колькасці вучыцца на факультэтах менеджменту і эканомікі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя універсітэта пачынаецца ў XIII стагоддзі, аж да XVII стагоддзя ва ўніверсітэце выкладалася выключна царкоўнае права. З прыходам Кальбера на дзяржаўную службу на факультэце пачынаюць выкладаць грамадзянскае права. Галоўны будынак, які і цяпер з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам універсітэта, пабудаваны ў 1770 годзе. На працягу XIX і XX стагоддзяў асноўны будынак дабудоўваўся, у 1960 годзе пабудаваны цэнтр на вуліцы Асас. Пасля майскіх падзей 1968 года Парыжскі універсітэт падзяляецца на 13 самастойных універсітэтаў. Універсітэт Парыж II афіцыйна заснаваны ў 1970 годзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт бакалаўрыяту паліталогіі і юрыспрудэнцыі
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры паліталогіі і юрыспрудэнцыі
  • Універсітэцкі інстытут юрыспрудэнцыі
  • Французскі інстытут журналістыкі
  • Інстытут падрыхтоўкі агульнага ведамства
  • Факультэт менеджменту і дзяржаўнага кіравання
  • Факультэт эканомікі і кіравання

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]