Перайсці да зместу

Урбан II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урбан II
фр.: Urbain II
159-ы Папа Рымскі
18 сакавіка 1088 — 29 ліпеня 1099
Папярэднік Віктар III, Папа Рымскі
Пераемнік Пасхалій II
Кардынал-біскуп астыйскі[d] (Roman Catholic Diocese of Ostia[d])
1078 — 1088
Папярэднік Gerhard[d]
Пераемнік Odon de Châtillon[d]

Дзейнасць каталіцкі святар, аўтар
Нараджэнне каля 1035[1]
Смерць 29 ліпеня 1099[1] ці 1099[2]
Пахаванне
Бацька Miles de Châtillon[d]
Маці Avenelle de Montfort[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урбан II (лац.: Urbanus PP. II, каля 1042 — 29 ліпеня 1099) — 159-ы Папа Рымскі з 12 сакавіка 1088 года па 29 ліпеня 1099 года.

У свету — француз Эд (Ода) дэ Шацільён дэ Лажеры (італ.: Odon (Otho, Otto) de Lagery). Нарадзіўся ў графстве Шампань недалёка ад Парыжа. Вучыўся ў Рэймсе ў святога Бруна. Быў прыёрам абацтва Клюні.

У 1095 годзе на скліканым ім Клермонскім саборы абвясціў Крыжовы паход супраць мусульман, паабяцаўшы яго ўдзельнікам адпушчэнне грахоў.

Пахаванне Папы Урбана II знаходзіцца ў бенедыкцінскім кляштары Бадзіа дзі Кава.

Крыжовыя паходы

[правіць | правіць зыходнік]

Крыжовы рух Урбана II упершыню здабыў сваю форму на Саборы ў П’ячэнцы, дзе ў сакавіку 1095 года Урбан II прыняў пасла візантыйскага імператара Алексея I Камніна (10811118), які прасіў дапамогі супраць мусульман. На Клермонскім саборы, які адбыўся ў лістападзе таго ж года, пропаведзь Урбана II, была, магчыма, найбольш эфектыўнай прамовай ва ўсёй еўрапейскай гісторыі, калі ён заклікаў людзей Францыі вырваць сілай Святую Зямлю з рук турак. Менавіта ён даў штуршок да крыжовых паходаў.

« Усім, хто ідзе туды, у выпадку іх скону, з гэтага часу будзе адпушчэнне грахоў. Няхай выступяць супраць няверных у бой, які павінен даць у багацці трафеі, тыя людзі, якія абвыклі ваяваць супраць сваіх аднаверцаў — хрысціян... Зямля тая цячэ малаком і мёдам. Ды стануць цяпер воінамі тыя, хто раней з'яўляўся рабаўніком, ваяваў супраць братоў і супляменнікаў. Хто тут гаротны, там стане багаты »

Гаворка Папы перарывалася воклічамі слухачоў: «Dieu le veut!» («Так жадае Бог!»). Слухачы, натхнёныя такой прамовай, пакляліся вызваліць Труну Гасподню ад мусульман. Тыя, хто пажадалі пайсці ў паход, прышылі да адзежы чырвоны крыж. На гэту справу Урбан II ахвяраваў сваю сутану. Адсюль і адбылася назва «крыжакі».

Памёр праз два тыдні пасля ўзяцця крыжакамі Іерусаліма. Беатыфікаваны ў 1881 годзе. Дзень памяці — 29 ліпеня.

Зноскі

  1. а б в г autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  2. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.