Генрык Пантопідан
| Генрык Пантопідан | |
| дацк.: Henrik Pontoppidan | |
Фатаграфія 1917 года |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Шарлотэнлунд (каля Капенгагена), Данія |
| Жанр: |
проза |
| Прэміі: | |
Генрык Пантопідан[1] (дацк.: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».
Змест |
Біяграфія [правіць]
Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям'і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Меце Мары Хансен, маладой сялянцы, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.
У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют - у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).
У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.
Ён памёр 21 жніўня 1943.
Творчасць [правіць]
Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Генрык Пантопідан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.
Літаратура [правіць]
- Пантопідан // БЭ у 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
Спасылкі [правіць]
- About Henrik Pontoppidan
- Books and Writers' article about the author
- Danish author, son of a pastor
- Henrik Pontoppidan nacque a Fredericia nel 1857
- Dinamarca, 1857—1943)
- Henrik Pontoppidan (1857—1943)
- Henrik Pontoppidan
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |