Джордж Бернард Шоу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бернард Шоу
Bernard Shaw
George bernard shaw.jpg
Імя пры нараджэнні:

George Bernard Shaw

Дата нараджэння:

26 ліпеня 1856(1856-07-26)

Месца нараджэння:

Дублін, Ірландыя

Дата смерці:

2 лістапада 1950(1950-11-02) (94 гады)

Месца смерці:

Хартфардшыр, Англія

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Род дзейнасці:

празаік, драматург

Гады творчасці:

18801950

Узнагароды:

Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па літаратуры (1925)

Подпіс:

Подпіс

Творы на сайце Lib.ru

Джордж Бернард ШОУ (англ.: George Bernard Shaw; 26.7.1856, Дублін — 2.11.1950) — англійскі пісьменнік; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «новай драмы», рэфарматар тэатральнага мастацтва.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Служыў клеркам, з 1876 у Лондане, займаўся журналістыкай, быў мастацкім рэцэнзентам, музычным аглядальнікам, тэатральным крытыкам. Цікавіўся сацыялістычнымі ідэямі, адзін з заснавальнікаў «Фабіянскага таварыства».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На яго творчасць паўплывалі Г. Ібсен і рускія пісьменнікі. Дэбютаваў як раманіст: «Нясталасць» (1879, выд. 1930), «Неразумны шлюб» (1880), «Прафесія Кэшэля Байрана» (1882) і інш. Сусветную вядомасць яму прынеслі камедыі і сацыяльна-псіхалагічныя драмы; сярод апошніх вялікае месца займаюць т.зв. драмы ідэй, п'есы-дыскусіі. Стварыў цыклы «П'есы непрыемныя» («Дамы́ ўдаўца», паст. 1892; «Сэрцаед», «Прафесія місіс Уорэн», абедзве паст. 1905), «П'есы прыемныя» («Зброя і чалавек», паст. 1894; «Кандыда», «Выбраннік лёсу», абедзве паст. 1897; «Пажывём — пабачым!», паст. 1899), «П'есы для пурытан» («Вучань д'ябла», паст. 1897; «Ператварэнне капітана Брасбаўнда», паст. 1900; «Цэзар і Клеапатра», паст. 1901). П'есы «Другі востраў Джона Буля» (паст. 1904), «Маёр Барбара» (паст. 1905) — сатыра на палітычнае жыццё Англіі. Драма «Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» (паст. 1920), пенталогія «Назад да Мафусаіла» (паст. 1922), трагедыя «Святая Іаанна» (паст. 1923) напоўнены драматызмам і філасофскім роздумам. Аўтар камедый «Пігмаліён» (паст. 1913), «Каляска з яблыкамі» (паст. 1929), «Дрэнна, ды праўда» (паст. 1932), «Мільянерка» (паст. 1936), тэарэтычных і публіцыстычных прац і інш.

Яго творы адметныя значнасцю сацыяльна-палітычнай і маральна-этычнай праблематыкі, філасофскай глыбінёй, вастрынёй канфлікту, багаццем мастацкай палітры, у якой гратэск, іронія, парадокс, выразны публіцыстычны пачатак спалучаюцца з інтэлектуалізмам, умоўнасцю, падтэкстам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшы адаптаваны сцэнарый 1927—1947