Анры Бергсон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Анры Бергсон[1] (фр.: Henri Bergson, 19 кастрычніка 1859 — 4 студзеня 1941, нарадзіўся і памёр у Парыжы) — адзін з найбуйнейшых філосафаў XX стагоддзя, прадстаўнік інтуітывізма і філасофіі жыцця.
[правіць] Біяграфія
Бергсон вёў ціхмянае і спакойнае прафесарскае жыццё, засяродзіўшыся на сваёй працы. Прафесар Калеж дэ Франс (1900—1914); прэзідэнт Акадэміі маральных і палітычных навук (1914).
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1927). З 1914 член Французскай акадэміі. З 1922 года займаў пасаду прэзідэнта Міжнароднага камітэта па інтэлектуальнаму супрацоўніцтву Лігі Нацый.
Зноскі
- ↑ Поўнае напісанне імя і прозвішча Анры Бергсон у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.111.
