Хары Эдмунд Марцінсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хары Эдмунд Марцінсан

Хары Эдмунд Марцінсан[1] (шведск.: Harry Edmund Martinson, 6 мая 1904 — 11 лютага 1978) — шведскі пісьменнік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1974) разам з Эйвіндам Юнсанам.

Яго жонкай была знакамітая шведская пісьменніца Муа Марцінсан. Вялікую вядомасць атрымаў пры публікацыі сімволіка-фантастычнай паэмы «Аніяра» (1956). У 1974 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію ў літаратуры. На той час ён быў сябрам Шведскай акадэміі, якая вызначае лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Гэты факт стаў падставай для падазрэнняў у недабрасумленнасці Марцінсана. З часам напады ў яго адрас рабіліся толькі часцейшымі. Марцінсан скончыў жыццё самагубствам, зрабіўшы сабе харакіры нажніцамі ў Каралінскім госпіталі ў Стакгольме.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Хары Эдмунд Марцінсан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.148.