Габрыела Містраль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Габрыела МІСТРАЛЬ (ісп.: Gabriela Mistral), сапраўднае імя Лусіла-дэль-Перпетуо-Сакоро Гадой-Алькаяга (Lucila del Perpetuo Socorro Godoy Alcayaga; 7 красавіка 1889 — 10 студзеня 1957) — чылійская паэтэса, баска-індыйскага паходжання, першая з лацінаамерыканскіх пісьменнікаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1945). Вершы Габрыелы Містраль прасякнуты разважаннямі пра прыроду, здраду, каханне, матчыну любоў, смутак і вяртанне, вандраванні і лацінаамерыканскую ідэнтычнасць.
Беларускія пераклады [правіць]
- Ветраліст: Лірыка / Габрыэла Mістраль; Пер. з ісп. Р. Барадуліна; Уклад., прадм., заўв. і рэд. пер. К. Шэрмана. — Мн.: Маст. лiт., 1984.
