Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам

Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам[1] (шв. Carl Gustaf Verner von Heidenstam) (6 ліпеня 1859 — 20 мая 1940) — шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1916) «як найслынны прадстаўнік новай эпохі ў сусветнай літаратуры».

Быў цэнтральнай фігурай у літаратуры 90-х 19-га стагоддзя. У той час як шведская літаратура 1880-х была прасякнутая натуралізмам, фон Хейдэнстам пісаў свае творы ў рамантычным ключы, мяркуючы, што вядучую ролю ў творы мусіць мець фантазія аўтара. У 1908-10 гг. выдаецца яго кніга "Шведы і іх павадыры". Гэтая кніга была напісаная на замову выдавецтва Боніерс як падручнік па гісторыі Швецыі, аналагічны падручніку па геаграфіі Швецыі, створанаму Сэльмай Лагерлёф у форме аповесці пра хлопчыка Нільса Хольгерсана і яго падарожжа з дзікімі гусямі.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.17., Мн., 2003, С.7.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах