Іаганес Вільгельм Енсен
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іаганес Вільгельм Енсен[1] (дацк.: Johannes Vilhelm Jensen; 20 студзеня 1873 - 25 лістапада 1950) — дацкі пісьменнік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1944).
Іаганес Вільгельм Енсен нарадзіўся 20 студзеня 1873 ў г. Фарсе ў паўночнай частцы Ютландскага паўвострава, у сям'і ветэрынарнага ўрача, збіральніка народнага фальклору, які таксама займаўся антрапалогіяй і гісторыяй. Любоў да кніг бацька прышчапіў дзецям змалку: з адзінаццаці чацвёра сталі пісьменнікамі.
У 1944 годзе становіцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры "За рэдкую сілу і багацце паэтычнага ўяўлення ў спалучэнні з інтэлектуальнай дапытлівасцю і самабытнасцю творчага стылю".
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Іаганес Вільгельм Енсен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.391.

