Томас Стэрнз Эліят
Томас Стэрнз Эліят[1] (англ.: Thomas Stearns Eliot; 26 верасня 1888, горад Сент-Луіс, ЗША — 4 студзеня 1965, Лондан) — амерыкана-англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.
Змест |
Творчасць[правіць]
У Вялікабрытаніі з 1917. Першую сусветную вайну ўспрыняў як банкруцтва цывілізацыі і крах усяго ліберальна-гуманістычнага светаўспрымання, што адлюстравалася ў яго паэме «Бясплодная зямля» (1922) з яе выключнай ідэйна-мастацкай складанасцю (сплаў трагедыйнасці, лірызму, парадыйнай і міфалагічнай вобразнасці). Трагічнаму адчуванню бессэнсоўнасці, апустошанасці, эстэтычнага выраджэння ў сучасным жыцці (паэма «Полыя людзі», 1925) супрацьпастаўляў пошук і набыццё духоўных пачаткаў у рэлігіі (мадэрнізаванае хрысціянства), а таксама ў культурных і мастацкіх традыцыях дарэнесанснай эпохі (кніга эсэ «Свяшчэнны лес», 1921; паэтычная сюіта «Попельны асяродак», драма ў вершах «Смерць у саборы», 1935 і інш.). Выступаў за «дэперсаналізацыю» паэтычнага акта, у абарону мастацкай традыцыі і класікі як вечнага эталона.
Прэміі і ўзнагароды[правіць]
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).
Беларускія пераклады[правіць]
- Пустыя людзі // Далягляды, 85. Мн., 1985
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Томас Стэрнз Эліят у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110.