Патрык Уайт
Патрык Віктар Мартындэйл УАЙТ[1] (анг. Patrick Victor Martindale White; 28 мая 1912, Лондан — 30 верасня 1990) — аўстралійскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1973) «За эпічнае і псіхалагічнае майстэрства, дзякуючы якому быў адкрыты новы літаратурны мацярык».
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1935). Дэбютаваў у 1935.
Творчасць [правіць]
Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п'ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіяграфічнай кнігі «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх паказана англійская рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі.
П'есы [правіць]
- Bread and Butter Women (1935) не пастаўленая.
- The School for Friends (1935) не пастаўленая.
- Return to Abyssinia (1947) не пастаўленая.
- The Ham Funeral (1947) prem. Union Theatre, Adelaide, 1961.
- The Season at Sarsaparilla (1962)
- Night on Bald Mountain (1964)
- A Cheery Soul (1963)
- Big Toys (1977)
- Signal Driver: A Morality Play for the Times (1982)
- Netherwood (1983)
- Shepherd on the Rocks (1987)
Зноскі
- ↑ Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.153.
Літаратура [правіць]
- Лявонава Е. Уайт // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн,, 2003.