Анатоль Франс
| Анатоль Франс | |
| Anatole France | |
| Імя пры нараджэнні: |
Франсуа Анатоль Цібо |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
12 кастрычніка 1924 (80 гадоў) |
| Месца смерці: |
Сен-Сір-сюр-Луар |
| Род дзейнасці: | |
| Жанр: |
Навэла, Раман |
| Прэміі: | |
| Творы ў Вікітэцы. | |
Анато́ль Франс[1] (фр.: Anatole France, сапраўднае імя Jacques Anatole François Thibault) (16 красавіка 1844 — 12 кастрычніка 1924) — французскі раманіст і літаратурны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1921). Член Французскай акаэміі (з 1896).
Змест |
[правіць] Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачынаў як журналіст і паэт. Дэбютам Анатоля Франса стаў томік вершаў у стылі парнаскай школы «L'Etui de Nacre» («Залатыя паэмы», 1873) і драматычная паэма «Les Noces Corinthiennes» («Карынфскае вяселле», 1876). У аповесцях «Іакаста» і «Худы кот» (абедзве 1879) выразная цікавасць да філасофіі пазітывізму, дакладных і прыродазнаўчых навук. Высокім майстэрствам адзначаны яго раманы «Злачынства Сільвестра Банара» (1881), «Таіс» (1890), «Харчэўня каралевы Гусіныя лапы» (1892), «Меркаванні пана Жэрома Куаньяра» (1893), кніга афарызмаў «Сад Эпікура» (1894), зборнікі навел «Валтасар» (1889), «Перламутравы куфэрак» (1892), «Студня святой Клары» (1895), «Кліо» (1900) і інш. Сусветную вядомасць набыла тэтралогія «Сучасная гісторыя» (1897—1901), раманы: філасофскі «На белым камені» (1904), сатырычны «Востраў пінгвінаў» (1908), гістарычныя «Богі прагнуць» (1912), «Паўстанне анёлаў» (1914), у якіх выкрываліся сацыяльна-палітычныя заганы, падзеі і норавы розных гістарычных эпох суадносіліся з тагачасным ладам. Паэтыка А.Франса адметная багаццем сатырычнай палітры, спалучэннем канкрэтна-рэалістычнага з умоўна-фантастычным, дакументальнасці з алегорыяй, біблейскімі матывамі і вобразамі, стылізацыямі старажытных легенд, хронік і мемуараў, утопіяй і антыўтопіяй. Аўтар кнігі «Літаратурнае жыццё» (т. 1-4, 1888-92, т. 5, выд. 1949), гістарычнай працы «Жыццё Жанны д'Арк» (т. 1-2, 1908), цыкла аўтабіяграфічных твораў; літаратурна-крытычных эцюдаў, філасофскіх дыялогаў, п'ес і інш. Доўгі час быў штатным храністам у французскай газеце «Temps».
[правіць] Выбраныя цытаты
- «Іронія — гэта апошняя фаза расчаравання».
- «Выпадак — гэта псеўданім Бога, які не жадае пад чымсьці асабіста падпісацца».
[правіць] Творы
- «Чырвоная лілея», Le lys rouge
- «Сучасная гісторыя», Histoire contemporaine
- «На белым камені», Sur la pierre blanche
- «Жыццё Жанны д'Арк», Vie de Jeanne d'Arc
- «Сад Эпікура», Le Jardin d'Épicure
[правіць] Беларускі пераклады
- Богі прагнуць. Мн., 1940
- Крэнкебіль. (2-выданне), Мн., 1940
На беларускую мову асобныя творы пераклалі А. Жукоўскі, М.Блісцінаў.
Зноскі
- ↑ Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.458.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анатоль Франс