Абдулразак Гурна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдулразак Гурна
англ.: Abdulrazak Gurnah
суахілі: Abdulrazak Gurnah
араб. عبد الرزاق سالم قرنح‎‎[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Abdulrazak Gurnah
Дата нараджэння 20 снежня 1948(1948-12-20)[2][3][…] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, выкладчык універсітэта, празаік, рэдактар, пісьменнік
Гады творчасці з 1987
Жанр проза
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абдулразак Гурна (англ.: Abdulrazak Gurnah, суахілі: Abdulrazak Gurnah; нар. 20 снежня 1948, Занзібар) — англійскі пісьменнік танзанійскага паходжання. Жыве ў Вялікабрытаніі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2021).

Аўтар раманаў «Рай»[en] (1994), уключанага ў шорт-ліст Букераўскай і Уітбрэдаўскай прэмій, «Дэзертырства»[en] (2005) і «Ля мора» (2001), уключанага ў лонг-ліст Букераўскай прэміі і шорт-ліст кніжнай прэміі Los Angeles Times Book Prize[en].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на востраве Занзібар у сям’і мусульман арабскага паходжання. У 1968 годзе, праз антыарабскія настроі на Занзібары, пераехаў у Вялікабрытанію, дзе працягваў вучобу. У 1980—1982 гадах чытаў лекцыі ва Універсітэце Баера ў Нігерыі. У 1982 годзе абараніў доктарскую ступень у Кенцкім універсітэце. У 1985 годзе прыняты выкладчыкам ў Кенцкі ўніверсітэт і прачытаў курс лекцый, прысвечаны посткаланіяльнай літаратуры і творчасці пісьменнікаў дыяспар, найперш выхадцаў з брытанскіх калоній на ўсходзе Афрыкі, Індыі і Карыбскіх астравах. Станам на 2021 год у званні прафесара ўзначальвае аспірантуру на кафедры англійскай мовы ў Кенцкім універсітэце[6][7].

Стаў адказным рэдактарам двухтомнага зборніка «Эсэ пра афрыканскае пісьменства». Рэдактар «Кампаньёна да Салмана Рушдзі» і часопіса «Уасафіры»[8]. Аўтар даследаванняў творчасці шэрагу сучасных посткаланіяльных пісьменнікаў, у тым ліку Відзьядхара Сураджпрасада Найпала, Салмана Рушдзі і Зоі Уікамб[en].

У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры за «бескампраміснае і спачувальнае даследаванне наступстваў каланіялізму і лёсу бежанца ў прорве паміж культурамі і кантынентамі»[9].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Памяць пра ад’езд» (англ.: Memory of Departure, 1987)
  • «Шлях пілігрымаў» (англ.: Pilgrims Way, 1988)
  • «Доці» (англ.: Dottie, 1990)
  • «Рай» (англ.: Paradise, 1994)
  • «Захапленне цішынёй» (англ.: Admiring Silence, 1996)
  • «Ля мора» (англ.: By the Sea, 2001)
  • «Дэзертырства» (англ.: Desertion, 2005)
  • «Мая маці жыла на ферме ў Афрыцы» (англ.: My Mother Lived on a Farm in Africa, 2006) — зборнік апавяданняў
  • «Апошні падарунак» (англ.: The Last Gift, 2011)
  • «Гравійнае сэрца» (англ.: Gravel Heart, 2017)

Зноскі