Рудольф Крыстаф Эйкен
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рудольф Крыстаф Эйкен[1] (ням. Rudolf Christoph Eucken; 5 студзеня 1846, Аўрых, Правінцыя Гановер — 15 верасня 1926, горад Іена) — нямецкі пісьменнік і філосаф.
У 1908 годзе становіцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «За сур'ёзныя пошукі ісціны, усёпрасякальную сілу думкі, шырокі кругагляд, жвавасць і пераканаўчасць, з якімі ён адстойваў і развіваў ідэалістычную філасофію».
5 студзеня 1916 года да свайго дня нараджэння стаў Ганаровым грамадзянінам горада Іена.
Прафесар філасофіі Іенскага ўніверсітэта з 1874 года.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.49.
