Перайсці да зместу

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 1 красавіка 1966 года
Рэктар Аляксандр Генадзевіч Бахановіч
Студэнты 5 400
Краіна
Сайт bstu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Брэста. Комплекс будынкаў БрДТУ (19651980) размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.

Гісторыя

Створаны 1 красавіка 1966 года. Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў патэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.

2020 год

28 кастрычніка 2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»[1]. Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавай[2]. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда[3].

29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні[4]. Начальніца юрыдычнага аддзелу Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта[5].

Рэктары

Факультэты

Будаўнічы, эканамічны, электронна-інфармацыйных сістэм, водазабеспячэння і гiдрамелiарацыi, машынабудаўнічы, завочнага навучання.

Эканамічны факультэт

Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 г. (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага ставіліся да будаўнічаму факультэту. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці:

  • Маркетынг;
  • Сусветная эканоміка;
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт;
  • Фінансы і крэдыт;
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве;
  • Арганізацыя вытворчасці.

З 1995 года нязменным дэканам факультэта з’яўляецца к.т.н., дацэнт Радчук Анатоль Пятровіч.

Навучанне на факультэце забяспечваюць наступныя кафедры:

  • Эканамічнай тэорыі;
  • Інфарматыкі і прыкладной матэматыкі;
  • Замежных моў эканамічных спецыяльнасцей;
  • Менеджменту;
  • Бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту;
  • Сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый.

Кафедра сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый

Структурнае падраздзяленне было створана 1 сакавіка 1998 года. Кафедрай кіравалі:

  • д.т.н., к.э.н., прафесар Галавач Эма Пятроўна (сакавік 1998 — люты 2004);
  • к.т.н., дацэнт Прароўскі Андрэй Генадзевіч (з ліпеня 2004 г. па цяперашні час).

На кафедры працуе 1 доктар і 8 кандыдатаў навук. Кафедра з’яўляецца выпускаючай для студэнтаў спецыяльнасцей «Сусветная эканоміка» і «Маркетынг».

Зноскі

  1. Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў . Новы час (28 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
  2. Перова, Аня. Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах (руск.). TUT.BY (29 кастрычніка 2020). Праверана 1 лістапада 2020.
  3. Служба информации «БГ» (2020-12-18). "«Отчислили за четыре пропущенных часа?»". Брестская газета(руск.) (51 (940)): 3. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)
  4. Юрысконсульт БрДТУ звольнілася, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў . Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 2 лістапада 2020.
  5. Как студентов БрГТУ отчисляли после акции солидарности(руск.) // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 6.
  6. Вучоныя Беларусі. Коршун, Леанард Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук; механіка ; 1932—1995) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі